Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Nov 2014

Беларусь чакае інвестараў са складанымі, высокаэфектыўнымі, інавацыйнымі тэхналогіямі

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь чакае інвестараў са складанымі, высокаэфектыўнымі, інавацыйнымі тэхналогіямі. Аб гэтым сёння на Беларуска-брытанскім інвестыцыйным форуме ў Лондане заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, што ў Беларусь трэба прыходзіць са складанымі, высокаэфектыўнымі, інавацыйнымі тэхналогіямі", - падкрэсліў Аляксандр Міхневіч. Адной з пераваг Беларусі ён назваў высокакваліфікаваную, дасведчаную, падрыхтаваную рабочую сілу, якая валодае замежнымі мовамі.

"Прыходзьце з магутнымі, цікавымі ідэямі - вас зразумеюць, вы будзеце гаварыць на адной мове, і гэта будзе проста рэалізаваць", - сказаў Аляксандр Міхневіч.

Ён звярнуў увагу, што для інвестараў, якія прыйдуць на адносна невялікі рынак Беларусі, адкрываецца шырокі агульны рынак будучага ЕАЭС. Першы намеснік міністра адзначыў, што ў кожнай з чатырох краін ЕАЭС ёсць свае перавагі. Ён дадаў, што Беларусь сярод удзельнікаў еўразійскай інтэграцыі ў інавацыйным плане найбольш рушыла наперад. Захавана магутная вытворчасць, вельмі моцна развіта навука. "У нас адна з самых высокаэфектыўных сельскіх гаспадарак на рынку былога Савецкага Саюза", - канстатаваў Аляксандр Міхневіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі