У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Сак 2018

Беларусь чакае ад моладзі ініцыятывы і смелых прапаноў - Мясніковіч

Беларусь чакае ад моладзі ініцыятывы і смелых прапаноў - Мясніковіч

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь чакае ад моладзі ініцыятывы і смелых прапаноў. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у час цырымоніі ўручэння пашпартоў юным грамадзянам Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пашпарты з рук Міхаіла Мясніковіча атрымалі 18 юнакоў і дзяўчат. Усе яны выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў і спартыўных спаборніцтваў. Ён заклікаў іх быць актыўнымі, харызматычнымі, вызначацца сваёй крэатыўнасцю і падкрэсліў, што родная Беларусь чакае ад маладых людзей добрых ініцыятыў і смелых прапаноў.

Органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя ўлады заўсёды павінны быць на сувязі з моладдзю, каб быць у курсе яе ініцыятыў, перакананы старшыня Савета Рэспублікі. "Маладыя людзі будуць адчуваць, што маюць дачыненне да кіравання дзяржавай, вырашэння задач, якія стаяць перад рэгіёнам або краінай у цэлым. Такім чынам фарміруецца адзінства беларускай нацыі", - сказаў ён.

Міхаіл Мясніковіч з цеплынёй пагутарыў з юнакамі і дзяўчатамі, адзначыўшы, што галоўная іх задача цяпер - атрымліваць высакакласную адукацыю. Прычым не толькі ў ВНУ, але і прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", прысвечаная Дню Канстытуцыі, праходзіць ва ўсіх рэгіёнах. Традыцыйна пуцёўкі ў дарослае жыццё маладыя людзі атрымаюць з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў і іншых заслужаных і паважаных людзей краіны.

Ідэйным натхняльнікам акцыі з 2004 года выступае БРСМ. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Андрэй Белякоў адзначыў, што юныя грамадзяне, якія атрымалі сёння пашпарты з рук Міхаіла Мясніковіча, ужо дабіліся немалых поспехаў у вучобе, спорце і творчасці. Ён упэўнены, што ўдзел у акцыі стане для іх добрым стымулам, каб прымнажаць свае дасягненні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску