Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Jul 2014

Беларусь будзе рабіць усё для нармалізацыі сітуацыі ва Украіне

31 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь будзе рабіць усё для нармалізацыі сітуацыі ва Украіне. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усё, што трэба, мы зробім. Вы не чытайце і не слухайце, што тут усялякія гавораць аб нейкім піяры, іміджы. Нам нічога гэтага не трэба. Вы гэта добра ведаеце. Пасрэдніцтва я не цярплю наогул, - падкрэсліў беларускі лідар. - Мы будзем разам з вамі рабіць для нашай Украіны ўсё неабходнае, каб хоць неяк знізіць напружанне процістаяння на ўсходзе Украіны. Мы ў гэтым вельмі зацікаўлены".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай, адзначыўшы, што яшчэ ў часы прэзідэнцтва Леаніда Кучмы краіны дасягалі тавараабароту $6-7 млрд.

"Для нас гэта жыццёва важна з пункту гледжання жыцця нашай Беларусі, а не нейкага там піяру. На крыві, калі гінуць людзі, піяр ніхто не робіць. Таму вы можаце быць упэўнены, што, колькі трэба мерапрыемстваў, столькі мы і правядзём для той групы, у якой вы сёння працуеце", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў час праведзенай нядаўна тэлефоннай размовы з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам былі даволі падрабязна абмеркаваны праблемы, якія складваюцца ва Украіне. "Ён папрасіў мяне, каб я пасадзейнічаў арганізацыі работы вашай групы. І калі ён сказаў, што ад Украіны будзеце працаваць вы, я шчыра абрадаваўся, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Вы ў гэтай сітуацыі, паводле даных нашага пасольства, паводзіце сябе вельмі актыўна для таго, каб супакоіць і стабілізаваць сітуацыю ва Украіне. І я абрадаваўся, што ваш вопыт быў запатрабаваны".

"Сёння прэзідэнты Украіны (а былых прэзідэнтаў не бывае) павінны ўсе ўключыцца ў гэты працэс і дзе толькі магчыма ўнесці свой уклад для стабілізацыі абстаноўкі ў роднай для нас Украіне. І калі Пётр Парашэнка папрасіў дастойна арганізаваць гэта мерапрыемства, я яму сказаў: усё зробім, толькі каб было лепш ва Украіне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу, Леанід Кучма адзначыў, што Украіна перажывае не самыя лепшыя часы. "Пытанне стаіць рубам - быць Украіне ці не быць. Падзеі апошніх месяцаў больш ствараюць пытанняў, чым адказаў. А адказаў, на жаль, няма да гэтага часу. І мы ў нейкай меры за адказамі прыехалі сюды. З вашай і з божай дапамогай будзем старацца іх знаходзіць", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі