У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Стд 2018

Беларусь і Славакія актыўна выкарыстоўваюць усе магчымыя інструменты ўзаемадзеяння - Краўчанка

Беларусь і Славакія актыўна выкарыстоўваюць усе магчымыя інструменты ўзаемадзеяння - Краўчанка

15 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Славакія актыўна выкарыстоўваюць усе інструменты ўзаемадзеяння, у тым ліку кансультацыі знешнепалітычных ведамстваў, пасяджэнні міжурадавай камісіі і рабочых груп. Важнасць гэтага адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 15 студзеня, выступаючы ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы на канцэрце з нагоды 25-годдзя ўтварэння Славацкай Рэспублікі і 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-славацкіх дыпламатычных адносін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алег Краўчанка адзначыў, што чвэрцьвекавы юбілей адносін - гэта важная падзея для дзвюх дзяржаў. "Гэта, безумоўна, немалы перыяд, але ён здаецца ледзь ці не імгненнем на фоне шматвяковай гісторыі, у час якой беларускі і славацкі народ жывуць у дружбе, - падкрэсліў ён. - За гэты час нашы краіны дасягнулі значнага прагрэсу ў развіцці двухбаковага дыялогу".

Намеснік міністра звярнуў увагу на актывізацыю беларуска-славацкіх палітычных кантактаў. У прыватнасці, у красавіку мінулага года старшыня ўрада Славакіі зрабіў рабочы візіт у Віцебскую вобласць, а прэм'ер-міністр Беларусі з афіцыйным візітам наведаў Славакію. У чэрвені міністр замежных спраў Славакіі з афіцыйным візітам пабываў у Мінску.

Пашыраюцца таксама кантакты паміж парламентарыямі. Асаблівую ўвагу краіны надаюць развіццю гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Паводле слоў намесніка міністра, за мінулы год дасягнуты станоўчыя вынікі ў рэалізацыі праектаў у фармацэўтыцы, мадэрнізацыі прадпрыемстваў, вытворчасці асвятляльнага (святлодыёднага) абсталявання. Наладжана эфектыўнае ўзаемадзеянне ў галіне стандартызацыі і сертыфікацыі. Актыўна развіваюцца міжрэгіянальныя кантакты. Паспяхова ажыццяўляецца практыка абмену студэнтамі. У хуткім часе плануецца рэалізаваць некаторыя праекты ў навукова-тэхнічным напрамку. Алег Краўчанка таксама адзначыў зацікаўленасць бакоў у развіцці энергетычнага супрацоўніцтва.

Намеснік міністра выказаў упэўненасць у тым, што Беларусь і Славакія змогуць рэалізаваць існуючы вялікі патэнцыял у развіцці адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс