Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Стд 2019

Беларусь і Сербія могуць дасягнуць тавараабароту $500 млн на працягу двух-трох гадоў - пасол

Беларусь і Сербія могуць дасягнуць тавараабароту $500 млн на працягу двух-трох гадоў - пасол

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Задача па дасягненні Беларуссю і Сербіяй тавараабароту ў памеры $500 млн можа быць выканана на працягу двух-трох гадоў. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў пасла, цяпер гэта лічба значна меншая, чым магла б быць, - прыкладна $160 млн. Што ж датычыцца $500 млн, то гэту задачу цалкам рэальна выканаць на працягу двух-трох гадоў, калі будуць рэалізаваны ўсе падпісаныя пагадненні, кантракты, дагаворы, сказаў пасол.

"У нас ёсць шэраг даволі складаных праектаў, ёсць рух наперад па пастаўках тэхнікі, нядрэнны зачын зроблены па пастаўках прадуктаў харчавання, пачалі завозіць метал, збіраем пажарныя аўтамабілі на аснове нашага шасі для сербскага рынку і рынкаў трэціх краін. У мінулым годзе ў Сербію пастаўлена 14 БелАЗаў", - адзначыў Валерый Брылёў.

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч нагадаў: паміж краінамі дзейнічае дагавор аб зоне свабоднага гандлю. "Гэта вялікая перавага, якую нам трэба максімальна выкарыстоўваць", - падкрэсліў ён. Паводле слоў кіраўніка БелГПП, беларускі бізнес выказвае даволі вялікі інтарэс да развіцця супрацоўніцтва з сербскімі калегамі. Аб гэтым сведчыць у тым ліку колькасць кампаній, якія ўдзельнічаюць у сённяшняй сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў гэтай краіны ў Мінску - прыкладна 100. "У нас ёсць магчымасць абмеркаваць новыя тэмы супрацоўніцтва, акрамя традыцыйных. У асноўным гэтыя прапановы датычацца аграрнай тэматыкі", - сказаў Уладзімір Улаховіч. На яго погляд, Беларусь недастаткова выкарыстоўвае свае магчымасці ўваходнай пляцоўкі на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза.

Вялікі патэнцыял для двухбаковага супрацоўніцтва бачыць і сербскі бок. Так, паводле слоў ганаровага консула Беларусі ў Сербіі, віцэ-прэзідэнта Dana Holdings Драгаміра Карыча, бізнес-сустрэча абяцае быць насычанай: плануецца правесці перагаворы па новых вытворчасцях, у тым ліку сельскагаспадарчай тэхнікі, ветпрэпаратаў. У Беларусь таксама прыехалі сербскія вытворцы мэблі, кампаніі, якія зацікаўлены ў сумеснай вытворчасці электронікі. Бакі плануюць падпісаць пагадненні аб намерах.

На сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Сербіі ў Мінску плануецца разгледзець актуальныя пытанні беларуска-сербскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Прадстаўнікі бізнесу абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва і магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў у сферах будаўніцтва і вытворчасці будматэрыялаў, тэлекамунікацый, аўтамабілебудавання, камунальнай гаспадаркі, металургіі, ліцейнай вытворчасці, прыборабудавання, хімічнай, харчовай прамысловасці, фармацэўтыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі