Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Кст 2018

Беларусь і РФ маюць намер збліжаць заканадаўства з акцэнтам на аднолькавых умовах для суб'ектаў гаспадарання

Беларусь і РФ маюць намер збліжаць заканадаўства з акцэнтам на аднолькавых умовах для суб'ектаў гаспадарання

11 кастрычніка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Асноўны ўпор у канцэпцыі збліжэння заканадаўства Беларусі і Расіі будзе зроблены на забеспячэнні аднолькавых умоў для суб'ектаў гаспадарання. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канцэпцыя складаецца з 12 раздзелаў, праект падрыхтаваны на аснове аналізу Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "Асноўны ўпор мы робім на забеспячэнні аднолькавых умоў для суб'ектаў гаспадарання. Гэта пытанне, бадай што, з'яўляецца адным з асноўных прадметаў спрэчак, супярэчнасцей і  ўзаемных прэтэнзій, таму яму ўдзяляецца асаблівая ўвага", - сказаў Рыгор Рапота.

Ён адзначыў, што збліжэнне заканадаўства - адзін з інструментаў стварэння адзінай прававой прасторы. "І гэты інструмент фарміруецца зыходзячы з патрэбнасцей развіцця Саюзнай дзяржавы", - дадаў дзяржсакратар.

Праект канцэпцыі ў чэрвені быў накіраваны ў Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, дзе яго прааналізавалі. Літаральна напярэдадні Пасткам атрымаў даволі аб'ёмны адказ, яго вывучаць і ўлічаць усе заўвагі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі