У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Ліс 2018

Беларусь і Расія завяршаюць работу над пагадненнем аб узаемным прызнанні віз - Рапота

Беларусь і Расія завяршаюць работу над пагадненнем аб узаемным прызнанні віз - Рапота

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа над пагадненнем аб узаемным прызнанні віз знаходзіцца на завяршальным этапе, паведаміў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работа над пагадненнем аб узаемным прызнанні віз будзе прадметам абмеркавання на пасяджэнні групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Мінску і на самім саюзным Саўміне (адбудзецца 13 снежня ў Брэсце). Рыгор Рапота назваў гэту тэму вельмі сур'ёзнай. "Міністэрствы замежных спраў вядуць вельмі інтэнсіўную работу, і, увогуле, яна дзесьці на завяршальным этапе. На гэта мы будзем разлічваць", - адзначыў дзяржсакратар.

Рыгор Рапота прызнаўся, што не можа сказаць, ці змогуць бакі што-небудзь прапанаваць у гатовым выглядзе Савету Міністраў СД або да канца года. Ён падкрэсліў, што падрыхтоўка пагаднення - працэс адказны і няпросты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі