У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Чэр 2017

Беларусь і Расія за 25 гадоў сфарміравалі адносіны стратэгічнага саюзніцтва - заява кіраўнікоў МЗС

Беларусь і Расія за 25 гадоў сфарміравалі адносіны стратэгічнага саюзніцтва - заява кіраўнікоў МЗС

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія сфарміравалі адносіны стратэгічнага саюзніцтва, якія адпавядаюць чаканням народаў дзвюх краін. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве міністраў замежных спраў Расіі і Беларусі з нагоды 25-й гадавіны ўсталявання дыпламатычных адносін паміж краінамі, паведамляе БЕЛТА.

"Паміж нашымі краінамі вядзецца актыўны палітычны дыялог на ўсіх узроўнях. Створаная за мінулыя гады ўстойлівая інфраструктура супрацоўніцтва дае магчымасць аператыўна знаходзіць узаемапрымальныя рашэнні па любых праблемных сюжэтах двухбаковага парадку дня", - падкрэсліваецца ў заяве.

Расія і Беларусь уваходзяць у лік найбольш актыўных удзельнікаў інтэграцыйных аб'яднанняў на прасторы СНД, выступаюць лакаматывам пашырэння новых шматбаковых ініцыятыў.

Прыхільнасць да прынцыпаў стратэгічнага партнёрства і паслядоўныя дзеянні, накіраваныя на паглыбленне інтэграцыйных працэсаў у Еўразіі, садзейнічалі фарміраванню якасна новага эканамічнага аб'яднання - Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). "Ключавым фактарам функцыянавання ЕАЭС з'яўляецца ўстараненне ўнутраных бар'ераў; фарміраванне адзінага рынку тавараў, паслуг, капіталу і працоўных рэсурсаў у рамках Саюза; усебаковая мадэрнізацыя, кааперацыя і павышэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальных эканомік на сусветным рынку", - адзначылі міністры.

Беларусь і Расія таксама актыўна ўзаемадзейнічаюць у Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якая стала важкім фактарам стабільнасці і бяспекі для ўсяго рэгіёна.

У сумеснай заяве гаворыцца аб гатоўнасці бакоў і далей умацоўваць узаемадзеянне на сусветнай арэне. "Мы выступаем за шматбаковыя і калектыўныя падыходы да вырашэння актуальных глабальных і рэгіянальных праблем, прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, непрыманне палітыкі санкцый і аднабаковых эканамічных і гандлёвых абмежаванняў", - заявілі міністры.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў рашуча асудзілі тэрарызм ва ўсіх яго формах і праявах, падкрэсліўшы, што эфектыўнае процідзеянне гэтай з'яве магчыма выключна на калектыўных пачатках, без палітызацыі і двайных стандартаў пры строгім і няўхільным выкананні палажэнняў адпаведных рэзалюцый Савета Бяспекі ААН і Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі ААН.

У сумеснай заяве міністры таксама закранулі тэму крызісу на ўсходзе Украіны. Бакі зыходзяць з таго, што ён не мае ваеннага рашэння і павінен быць урэгуляваны палітыка-дыпламатычным шляхам на аснове Мінскіх пагадненняў ва ўсёй іх паўнаце і паслядоўнасці.

На пляцоўцы АБСЕ Беларусь і Расія маюць намер прадаўжаць каардынацыю падыходаў па найбольш вострых тэмах парадку дня АБСЕ, выступаюць за рэформу арганізацыі, у тым ліку праз прыняцце статута. Прадоўжыцца і ўзаемадзеянне па лініі Савета Еўропы.

Краіны таксама маюць намер прадоўжыць каардынацыю сваіх адносін з Еўрапейскім саюзам, прыкладасць сумесныя намаганні па ўсталяванні сувязей паміж ЕАЭС і ЕС.

"Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Беларусь пацвярджаюць прыхільнасць прадаўжэнню канструктыўнай работы ў мэтах хутчэйшага далучэння Рэспублікі Беларусь да Сусветнай гандлёвай арганізацыі", - гаворыцца ў заяве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс