У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Кст 2019

Беларусь і Расія рушылі наперад у пытанні ўзаемнага прызнання віз - МЗС РФ

Беларусь і Расія рушылі наперад у пытанні ўзаемнага прызнання віз - МЗС РФ

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія рушылі наперад у пытанні ўзаемнага прызнання віз, заявіў намеснік дырэктара Другога дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Дзмітрый Ветраў на пасяджэнні камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на пасяджэнні камісіі абмяркоўваецца фарміраванне адзінай міграцыйнай прасторы Беларусі і Расіі. У прыватнасці, у цэнтры ўвагі - падрыхтоўка праекта канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.

Паводле слоў Дзмітрыя Ветрава, міграцыйная сфера з'яўляецца адным з найбольш яркіх прыкладаў паспяховасці расійска-беларускага ўзаемадзеяння ў цэлым. "Асаблівае значэнне мае збліжэнне ў галіне візавай палітыкі. Праект канцэпцыі ў якасці адной з прыярытэтных задач абазначае прывядзенне да адзінага стандарту працэдур і рэгламентаў выдачы дакументаў для ўезду, знаходжання, транзітнага праезду і выезду, а таксама звязаных з перасячэннем знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы. Іншымі словамі, ідзе фарміраванне "шэнгена" на дваіх. Многае на гэтым шляху ўжо зроблена. У якасці першага кроку праведзена работа па падрыхтоўцы міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні віз", - сказаў ён.

Пагадненне стварае прававую аснову для перамяшчэння замежных грамадзян па тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. "Ключавы момант - магчымасць уезду ў Расію непасрэдна з тэрыторыі Беларусі і наадварот, гэта значыць не праз пункты пропуску. Акрамя таго, пагадненне прадугледжвае стварэнне сістэмы абмену інфармацыяй аб перасячэнні граніцы, аб выдадзеных, ануляваных і прызнаных несапраўднымі візах і іншых дакументах, якія даюць права на ўезд і знаходжанне", - адзначыў намеснік дырэктара.

Дзмітрый Ветраў падкрэсліў, што расійскі бок ужо выканаў унутрыдзяржаўныя працэдуры для падпісання пагаднення. "Чакаем аналагічных крокаў з беларускага боку. Гэта значыць паралельна з работай над канцэптуальным дакументам, які вызначае мэты і задачы нашага супрацоўніцтва ў міграцыйнай сферы, ужо рэалізуюцца практычныя крокі", - дадаў ён.

Як заўважыў старшыня камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Валерый Гайдукевіч, гэта няпростае пытанне, якое не вырашаецца адразу. "Разам з тым, можна адзначыць, што адбылося збліжэнне пазіцый бакоў. Я думаю, што ў бліжэйшы час пагадненне будзе прынята", - выказаўся ён.

У сваю чаргу намеснік старшыні камісіі, член Камітэта Савета Федэрацыі РФ па абароне і бяспецы Франц Клінцэвіч падкрэсліў, што гаварыць пра канкрэтныя тэрміны даволі складана. "Мы ажыццяўляем парламенцкі кантроль, а рашэнні прымаюцца органамі выканаўчай улады дзвюх дзяржаў. Тое, што сёння з'явілася такое паняцце, як "шэнген" Расіі і Беларусі - мне здаецца вельмі канструктыўным. У далейшым гэта дапаможа нам больш цесна супрацоўнічаць, эканамічна развівацца, і, самае галоўнае, людзям перамяшчацца", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс