У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Лют 2018

Беларусь і Расія могуць аднавіць перагаворы па газе ў канцы сакавіка - Сямашка

Беларусь і Расія могуць аднавіць перагаворы па газе ў канцы сакавіка - Сямашка

23 лютага, Барысаў /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія могуць аднавіць перагаворы па газе ў канцы сакавіка. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка перад пачаткам падагульняючай калегіі Міністэрства прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца цэн на газ з 2020 па 2024 год, мы з Расіяй пакуль у стадыі перагавораў. Мы павінны былі да канца 2017-га выйсці на нейкія прынцыпы, як будуць фарміравацца цэны. Думаю, у канцы сакавіка адновім перагаворы", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Сямашка нагадаў, што ў красавіку 2017 года цэны на расійскі газ для Беларусі да канца 2019 года былі ўстаноўлены. "Што датычыцца адносін з 2020 года па 1 студзеня 2025 года, калі павінен быць створаны адзіны рынак нафты і газу, то мы ў стадыі перагавораў. Зразумела, што мы ставім пытанне так, што цана газу на граніцы Расіі і Беларусі павінна быць калі не роўная, то вельмі блізкая да цаны газу ў Смаленскай вобласці", - адзначыў ён.

Намеснік прэм'ер-міністра звярнуў увагу, што Беларусь пры ўступленні ў ЕАЭС кіравалася дзвюма асноўнымі мэтамі - стварэнне адзінага рынку і агульныя цэны на энерганосьбіты. Ён расказаў, што, паводле інфармацыі на канец 2017 года, 52 працэнты беларускага экспарту ідзе ў Расію. "Зразумела, гэта ўжо не 75-80 працэнтаў, як было 10-15 гадоў таму, але ўсё роўна вельмі значна", - канстатаваў ён.

Гаворачы аб цэнах на энерганосьбіты, Уладзімір Сямашка прывёў у прыклад цану на газ для МАЗ. "МАЗ плаціць 11 цэнтаў за 1 кВт.гадз, а яго калега-канкурэнт КАМАЗ - 4,5 цэнта. МАЗ плаціць $278 за тысячу кубаметраў, а КАМАЗ - $65-70. Мы хочам, каб цэны былі блізкімі", - сказаў ён

Віцэ-прэм'ер сказаў, што перагаворы з расійскімі калегамі па цэнах на газ ідуць пастаянна. "Гэтыя перагаворы практычна не перапыняюцца. Апошні раз мы сустракаліся з ім (віцэ-прэм'ерам Аркадзем Дварковічам. - Заўвага БЕЛТА) 7 лютага", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс