У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Лют 2016

Кабякоў: Беларусі і Расіі неабходна шукаць новыя сумесныя падыходы для эканамічнага росту

Кабякоў: Беларусі і Расіі неабходна шукаць новыя сумесныя падыходы для эканамічнага росту

24 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусі і Расіі неабходна шукаць новыя сумесныя падыходы для эканамічнага росту. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 24 лютага ў Маскве на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што вынікі мінулага года не могуць задавольваць бакі з пункту гледжання аб'ёмаў узаемнага гандлю, што выражаецца ў замежнай валюце. "Тым не менш эканамічныя сувязі не разбураны, яны развіваюцца", - заявіў ён.

Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў, што ёсць новыя магчымасці для эканамічнага росту. "План мерапрыемстваў урада Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па стварэнні дадатковых умоў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, які мы год таму падпісалі, спрацаваў. Можа, хацелася большага, але ён спрацаваў так, як павінен быў спрацаваць у тых умовах, якія тады склаліся", - сказаў ён. Задача Беларусі і Расіі, падкрэсліў ён, паглядзець, дзе можна яшчэ дабавіць, "каб нашы народы, нашы краіны мелі ад гэтага добры эканамічны эфект".

Андрэй Кабякоў сказаў, што на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Мінску будзе разгледжаны шэраг важных пытанняў. "Я хачу адзначыць, што, нягледзячы на тое, што нашы дзве краіны з'яўляюцца заснавальнікамі Еўразійскага эканамічнага саюза, Саюзная дзяржава заўсёды была тым фарматам, у якім адпрацоўваліся найбольш складаныя, запатрабаваныя пытанні эканомік нашых краін і нашых партнёраў", - заявіў беларускі прэм'ер-міністр. На яго думку, дамоўленасці, да якіх прыходзяць Мінск і Масква, "могуць быць выкарыстаны нашымі партнёрамі для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе".

У сваю чаргу Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што Расіі і Беларусі неабходна скаардынаваць сумесную эканамічную палітыку. Паводле яго слоў, неабходна абазначыць контуры развіцця падзей у двухбаковых кантактах на будучае. "На бліжэйшае будучае з улікам таго, што цяпер у эканоміцы Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь назбіралася даволі шмат негатыўных падзей, трэнды складаныя, і нам як ніколі неабходна каардынаваць сумесную эканамічную палітыку", - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Паводле яго слоў, Масква і Мінск узгадняюць эканамічную палітыку, але ў цяперашніх умовах важнасць вырашэння гэтага пытання ўзрасла. "Каб усе існуючыя негатыўныя эканамічныя фактары ў найменшай ступені ўплывалі на жыццё і сацыяльны стан нашых грамадзян", - сказаў расійскі прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс