У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Врс 2018

Беларусь і Індыя падпішуць дагавор аб інвестыцыях

Беларусь і Індыя падпішуць дагавор аб інвестыцыях

24 верасня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Беларусь і Індыя падпішуць дагавор аб інвестыцыях. Аб гэтым паведаміў міністр прамысловасці Беларусі Павел Уцюпін сёння ў Мінску на адкрыцці беларуска-індыйскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь і Індыя могуць і павінны ісці далей у стварэнні камфортнага бізнес-асяроддзя для нашых кампаній. Мы прапануем індыйскім партнёрам праект інвестыцыйнага беларуска-індыйскага кластара на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны "Брэміна-Орша". Спадзяёмся, што бізнес Індыі зможа скарыстацца гэтай магчымасцю і сфарміраваць прамысловы і лагістычны хаб для вытворчасці і пашырэння прадукцыі, у тым ліку на тэрыторыі ЕС і ЕАЭС, - сказаў Павел Уцюпін. - Інвестыцыйнае супрацоўніцтва патрабуе адпаведнай нарматыўнай базы. Мне прыемна паведаміць аб маючым адбыцца сёння падпісанні ў рамках гэтага бізнес-форуму беларуска-індыйскага дагавора аб інвестыцыях, які дасць магчымасць зрабіць умовы для ажыццяўлення ўзаемных інвестыцый яшчэ больш камфортнымі".

Міністр адзначыў істотнае ажыўленне беларуска-індыйскіх бізнес-кантактаў пасля візіту Прэзідэнта Беларусі ў Нью-Дэлі ў верасні мінулага года. "У эканамічным плане патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва відавочны. Хацелася б бачыць развіццё вытворчай і інвестыцыйнай кааперацыі", - дадаў ён.

Сярод найбольш перспектыўных напрамкаў Павел Уцюпін назваў машынабудаванне, тэкстыльную галіну, нафтаздабычу, фармацэўтыку, сферу высокіх тэхналогій, сельскую гаспадарку, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч падкрэсліў, што Індыя мае вельмі ёмісты ўнутраны рынак. "Урад Індыі рэалізуе шэраг праектаў, у тым ліку праекты развіцця інфраструктуры. Мы можам прыняць у іх удзел. Нам патрэбны партнёры, якія могуць і фінансава ўдзельнічаць у праектах, і прапанаваць спажыўцоў прадукцыі. Тут вялікія перспектывы", - адзначыў ён.

У бізнес-форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі больш як 50 беларускіх прадпрыемстваў і 18 кампаній - членаў Канфедэрацыі індыйскай прамысловасці. Кампаніі маюць магчымасць устанавіць дзелавыя кантакты, абмеркаваць пытанні экспарту прадукцыі і паслуг. Індыйскі бок выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве з беларускім бізнесам у сферах вытворчасці і гандлю помпамі, горназдабыўной тэхнікай, турызму, кансалтынгу, энергетыкі. Мерапрыемства праводзяць Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Канфедэрацыяй індыйскай прамысловасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс