У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Стд 2018

Беларусь і Індыя эфектыўна выконваюць дамоўленасці на вышэйшым узроўні - Панкадж Саксена

Беларусь і Індыя эфектыўна выконваюць дамоўленасці на вышэйшым узроўні - Панкадж Саксена

24 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Індыя эфектыўна выконваюць дамоўленасці, дасягнутыя на вышэйшым узроўні ў час візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Дэлі. Важнасць гэтага адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Панкадж Саксена, выступаючы 24 студзеня на мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята Індыі - Дня Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат закрануў няпростую гісторыю развіцця Індыі. 26 студзеня 1950 года Індыя прыняла Канстытуцыю, стала Рэспублікай, пачала шлях сучаснага развіцця. "З таго часу Індыя прайшла доўгі шлях барацьбы з беднасцю, эканамічнай адсталасцю, няроўнасцю, непісьменнасцю. Аднак трэба будзе яшчэ нямала прайсці, каб павысіць дабрабыт людзей, - сказаў пасол. - Індыя сёння - гэта краіна, якая расце, у тым ліку ў навуцы, тэхналогіях, інавацыях і стартапах. Гэта дзяржава з самай вялікай доляй маладога насельніцтва ад 18 да 35 гадоў. Менавіта моладзь узнімае краіну на перадавыя пазіцыі ў свеце".

Дыпламат падкрэсліў, што ўрад пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Нарэндры Модзі зрабіў важныя захады для вываду эканомікі на траекторыю хуткага росту.

Адзначаючы поспехі сваёй краіны, дыпламат звярнуў увагу на тое, што Індыйскае касмічнае агенцтва ажыццявіла гістарычны паспяховы запуск 104 спадарожнікаў у космас. Акрамя таго, Індыя стала лідзіраваць у свеце па колькасці жанчын-пілотаў на камерцыйных рэйсах, і менавіта прадстаўніца гэтай краіны стала першай у свеце жанчынай - камандзірам экіпажа "Боінг-777".

Індыя прадаўжае палітыку дружбы і супрацоўніцтва з усімі краінамі, уносячы свой уклад у падтрыманне міру і стабільнасці, дадаў ён.

"У Індыі і Беларусі традыцыйна цёплыя і дружалюбныя кантакты з часу ўстанаўлення дыпламатычных адносін у 1992 годзе, - заявіў Панкадж Саксена. - Яны заснаваны на ўзаемным даверы, разуменні і супрацоўніцтве. Абодва бакі выйграюць ад абмену вопытам і ўзаемадзеяння. 2017 год быў важным у гісторыі, паколькі нашы краіны адзначылі 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін".

Паводле яго слоў, беларуска-індыйскае супрацоўніцтва яшчэ больш умацавалася дзякуючы паспяховаму візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Індыю ў верасні мінулага года. Дамоўленасці на вышэйшым узроўні датычыліся перспектыў развіцця адносін у розных сферах, у тым ліку ў гандлі, інвестыцыях, навуцы і тэхналогіях, інавацыях.

Дыпламат назваў паспяховым супрацоўніцтва з Беларуссю у сферы культуры, адукацыі. Ён таксама сказаў, што Індыя высока цэніць падтрымку Беларусі на выбарах у важныя міжнародныя структуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс