VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Ліс 2017

Беларусь і "Мідэа Груп" абмяркоўваюць перспектыўныя інвестыцыі на $0,5 млрд

Беларусь і

27 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і "Мідэа Груп" абмяркоўваюць перспектыўныя інвестыцыі на $0,5 млрд. Аб гэтым заявіў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

Паводле яго слоў, ёсць шэраг новых праектаў, якія абмяркоўваюць партнёры. "Яны гатовы прыйсці сюды ў розных формах: укладаць грошы і будаваць новыя прадпрыемствы па вытворчасці бытавой тэхнікі, другая форма - стварэнне СП, трэцяя форма - выкуп гатовага прадпрыемства", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Сямашка расказаў, што ў цэлым па пяці праектах, частка з якіх ужо рэалізуецца, перспектыўныя інвестыцыі на працягу бліжэйшых некалькіх гадоў могуць скласці $500-550 млн, якія пойдуць на будаўніча-мантажныя работы, закупку абсталявання і ў абаротны капітал.

"Калі палічыць максімальныя аб'ёмы, якія яны называюць, гэта недзе на ўзроўні $900 млн, магчыма да $1 млрд гадавога аб'ёму вытворчасці на ўсіх гэтых прадпрыемствах і мільёнаў 150 паступленняў у розных формах у бюджэт краіны", - заявіў віцэ-прэм'ер.

Ён асабліва адзначыў, што кітайскія партнёры разглядаюць Беларусь не толькі ў якасці пляцоўкі для работы на рынку Расіі, Еўразійскага эканамічнага саюза або СНД, але і пачалі прасоўваць прадукцыю на еўрапейскія рынкі.

Уладзімір Сямашка нагадаў, што каля дзесяці гадоў таму бакі пачалі рэалізацыю праекта па вытворчасці ЗВЧ-печаў у СТАА "Мідэа-Гарызонт". "Пачыналі там са 150 тыс. печаў у год. У бягучым годзе выйдзем недзе на 1,1 млн. Ёсць ідэя і ўжо фактычна рашэнне аб падваенні вытворчасці да 2 млн печаў у год. Гэта запатрабуе дадаткова пэўных укладанняў. Гэта рэальны праект, і я думаю, што падваенне адбудзецца", - сказаў ён.

Акрамя таго, у сакавіку 2016 года адбыўся запуск новай вытворчасці кулераў і воданагравальнікаў. "Сёння гэта актуальна, таму што ў нас прафіцыт электрычнай энергіі. А з уводам АЭС яшчэ большы будзе прафіцыт, і гэта будзе запатрабавана. Для сельскай мясцовасці асабліва патрэбны воданагравальнікі, прытым рознага ўзроўню - на розныя магутнасці, аб'ёмы, у розных дызайнерскіх выкананнях", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Ён прывёў даныя, што пасля запуску вытворчасці воданагравальнікаў адпаведнай прадукцыі выраблена ўжо каля 70 тыс. адзінак. "Але размова ідзе аб тым, што трэба ствараць поўнамаштабную вытворчасць па поўным тэхналагічным цыкле з выхадам на паўмільёна штук у год. Гэта вялікі, сур'ёзны і запатрабаваны праект", - заявіў віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Сямашка таксама канстатаваў наяўнасць дадатнага эфекту для эканомікі краіны ад супрацоўніцтва з кітайскай карпарацыяй, які выражаецца ў тым ліку ў стварэнні новых высокапрадукцыйных рабочых месц з прывабнай зарплатай.

Як паведамлялася, на праведзенай 27 лістапада сустрэчы са старшынёй праўлення і прэзідэнтам карпарацыі Фанам Хунбо Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці падтрымаць новыя сумесныя праекты з кітайскімі партнёрамі.

У сваю чаргу Фан Хунбо адзначыў задавальненне вынікамі работы ў Беларусі на працягу апошніх дзесяці гадоў і расказаў аб намеры пазіцыянаваць Беларусь у якасці базы, якая будзе пакрываць у далейшым усе краіны СНД, развіваць ужо існуючыя вытворчасці мікрахвалевых печаў і воданагравальнікаў, а таксама плануецца вытворчасць іншай бытавой тэхнікі, такой як халадзільнікі і пральныя машыны.

Карпарацыя "Мідэа Груп" з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў і экспарцёраў бытавой тэхнікі ў Кітаі і свеце. Цяпер яна стварыла глабальную платформу з больш як 200 даччыных кампаній, больш як 60 замежных філіялаў і 12 стратэгічных бізнес-падраздзяленняў. Карпарацыя мае вытворчыя пляцоўкі ў Кітаі, Італіі, Бразіліі, Аргенціне, Егіпце, Індыі, Японіі, Тайландзе і Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход