У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Врс 2016

Беларусь і Кітай выходзяць на новы ўзровень супрацоўніцтва з прамым інвесціраваннем ва ўсе сферы

Беларусь і Кітай выходзяць на новы ўзровень супрацоўніцтва з прамым інвесціраваннем ва ўсе сферы

9 верасня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай актывізавалі выхад на новы ўзровень супрацоўніцтва з прамым інвесціраваннем ва ўсе сферы, заявіў сёння намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў на семінары па спалучэнні вытворчых патэнцыялаў Кітая і Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуска-кітайскія адносіны знаходзяцца ў пастаяннай дынаміцы развіцця. На гэты момант поўнасцю рэалізаваны патэнцыял усебаковага стратэгічнага партнёрства і актывізаваны пераход да асаблівага ўзроўню супрацоўніцтва. Эмацыянальны сэнс новага ўзроўню супрацоўніцтва - давер, эканамічны сэнс - прамое інвесціраванне ва ўсе сферы і ўзаемнае пранікненне бізнесу", - адзначыў Мікалай Снапкоў.

Паводле яго слоў, семінар праходзіць на парозе новай вяхі паглыблення эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыі глыбокіх даверных адносін. "Мы закладваем новыя старонкі гісторыі сумеснага развіцця дзвюх краін, якія будуць замацаваны ў час запланаванага дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў КНР у верасні", - сказаў Мікалай Снапкоў.

Візіт будзе напоўнены новымі праектамі, ідэямі, канкрэтнымі рашэннямі. "Два дакументы ў рамках візіту з'яўляюцца стратэгічнымі. Першы вызначае новы ўзровень супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. Другі раскрывае яго сутнасць, - канстатаваў Мікалай Снапкоў. - Першым стратэгічным дакументам, які рыхтуецца да падпісання, з'яўляецца дэкларацыя аб сумесным супрацоўніцтве. На гэты момант экспертамі пацверджаны пераход на новы асаблівы ўзровень супрацоўніцтва. Мы чакаем у бліжэйшы час адабрэння кіраўнікамі нашых краін такога падыходу. Другі дакумент - рамачнае пагадненне аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы вытворчых патэнцыялаў. Яно прызначана стварыць новыя фонды і механізмы ўзаемнага пранікнення бізнесу".

"Беларусь адкрыта. Мы гатовы разам фарміраваць новыя ўмовы ўзаемадзеяння, новыя правілы і законы, якія даюць магчымасць камфортна развіваць сумесны бізнес у Беларусі і Кітаі. Мы гатовы разам ствараць супольнасці адзінай структуры. Мы гатовы вучыцца ў Кітая вопыту рэформ і адкрытасці, палітыцы рэфармавання дзяржаўных прадпрыемстваў. Мы гатовы вучыцца ў Кітая вопыту пабудовы інавацыйнай эканомікі. Не бізнес робіць нас, а мы робім бізнес. І я запрашаю кітайскіх калег рабіць сумесны бізнес у Беларусі. Давайце разам будаваць будучую эканоміку Еўразійскага кантынента", - прапанаваў ён.

З 7 па 9 верасня ў Беларусі знаходзіцца з візітам урадавая дэлегацыя і дэлегацыя кітайскіх кампаній на чале з намеснікам старшыні Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю КНР Хуан Даньхуа. У ходзе візіту плануецца абмеркаваць варыянты супрацоўніцтва беларускіх і кітайскіх дзяржаўных прадпрыемстваў. Неад'емнай часткай парадку дня з'яўляецца правядзенне сумесных кансультацый па напаўненні плануемага дзяржаўнага візіту ў КНР Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Удзельнікі семінара па спалучэнні вытворчых патэнцыялаў Беларусі і Кітая - зацікаўленыя дзяржорганы, ведамствы і кампаніі Беларусі і Кітая, у тым ліку кітайскія дзяржкарпарацыі (у большасці гэта транснацыянальныя кампаніі, якія спецыялізуюцца ў галінах энергетыкі, машынабудавання, харчовай прамысловасці, восем з якіх уваходзяць у 500 буйнейшых кампаній свету). Мэта мерапрыемства - абмеркаванне магчымасці развіцця двухбаковай кааперацыі прадпрыемстваў дзвюх краін, у тым ліку шляхам рэалізацыі праектаў па ўваходжанні капіталу кітайскіх кампаній у акцыянерны капітал беларускіх прадпрыемстваў. Такое супрацоўніцтва дапаможа пашырыць і дыверсіфікаваць мэтавыя рынкі, прыцягнуць рэальныя ўкладанні ў развіццё айчынных прадпрыемстваў і павысіць іх канкурэнтаздольнасць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску