У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Крс 2018

Беларусь і Кітай павінны збалансаваць імпартна-экспартны партфель - Улаховіч

Беларусь і Кітай павінны збалансаваць імпартна-экспартны партфель - Улаховіч

11 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай павінны збалансаваць імпартна-экспартны партфель. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч у ходзе беларуска-кітайскай бізнес-сустрэчы, якая праходзіць у Доме дружбы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Уладзімір Улаховіч, паказчык беларуска-кітайскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з'яўляецца даволі значным і перавышае $3 млрд. Паводле яго слоў, у мінулым годзе ўзаемадзеянне паміж дзвюма дзяржавамі найбольш актыўна развівалася па такіх напрамках, як дрэваапрацоўка, малочная прамысловасць і ІТ-тэхналогіі.

Важным з'яўляецца супрацоўніцтва ў рамках Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Пашыраецца база рэзідэнтаў парка. Старшыня БелГПП дадаў, што пашыраюцца вытворчыя магутнасці па выпуску "Джылі". Акрамя таго, ён расказаў, што ў маі пачнецца будаўніцтва завода "Амкадор-Маш".

Нараўне з гэтым кіраўнік БелГПП сказаў, што неабходна "думаць аб тым, як збалансаваць імпартна-экспартны партфель дзвюх краін".

Уладзімір Улаховіч падкрэсліў важнасць цяперашняй беларуска-кітайскай бізнес-сустрэчы. З кітайскага боку ўдзельнічаюць прадстаўнікі розных сфер дзейнасці, уключаючы банкаўскую сферу, харчаванне, турызм і іншыя, усяго 25 чалавек. З беларускага боку - 172 удзельнікі, якія таксама прадстаўляюць розныя напрамкі.

Выступаючы на бізнес-сустрэчы, Уладзімір Улаховіч заявіў, што беларускі бок надае вялікае значэнне развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва з Кітаем. Толькі па лініі БелГПП у мінулым годзе адбыліся 62 дзелавыя сустрэчы з прадстаўнікамі КНР.

Кітайскую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначальвае старшыня Савета па пашырэнні супрацоўніцтва па лініі Поўдзень-Поўдзень Люй Сіньхуа. Ён падкрэсліў вялікую зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларуссю. Як адзначыў Люй Сіньхуа, цяперашні ўзровень развіцця дзвюх дзяржаў з'яўляецца вельмі высокім, а ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Кітаем развіваецца вельмі актыўна ў тым ліку дзякуючы таму, што сябруюць лідары Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін. Менавіта беларуска-кітайскія дамоўленасці на вышэйшым узроўні з'яўляюцца добрай платформай для гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Асаблівую ўвагу старшыня савета звярнуў на дзейнасць Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Ён упэўнены, што ў яго дзейнасць будуць уключаны буйнейшыя кампаніі Кітая, Еўропы, Амерыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс