Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Кст 2018

Беларусь і Казахстан могуць выйсці на тавараабарот у памеры $1 млрд у 2018 годзе - Румас

Беларусь і Казахстан могуць выйсці на тавараабарот у памеры $1 млрд у 2018 годзе - Румас

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан маюць перадумовы для росту тавараабароту ў 2018 годзе да $1 млрд. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з паслом Казахстана ў Беларусі Ермухаметам Ертысбаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Румас падкрэсліў, што Казахстан з'яўляецца стратэгічным партнёрам Беларусі. "За восем месяцаў тавараабарот склаў $610 млн, што на 40 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Мы ні ў якім разе не павінны збаўляць тэмпы і павінны выйсці ў гэтым годзе на $1 млрд", - сказаў прэм'ер-міністр.

Ермухамет Ертысбаеў адзначыў высокі ўзровень міжрэгіянальных сувязей дзвюх краін. Развіццю эканамічнага супрацоўніцтва садзейнічае ў тым ліку работа зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі ў Казахстане. "Аб'ёмы гандлю ўражальныя, і перспектывы вельмі вялікія", - дадаў ён.

Пытанні развіцця двухбаковых адносін будуць абмеркаваны на маючым адбыцца пасяджэнні міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Беларускую частку камісіі ўзначальвае першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі