У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Врс 2016

Беларусь і Фінляндыя маюць усе перадумовы для пашырэння супрацоўніцтва

Беларусь і Фінляндыя маюць усе перадумовы для пашырэння супрацоўніцтва

13 верасня, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Беларусь і Фінляндыя маюць усе перадумовы для пашырэння супрацоўніцтва. Такое меркаванне сёння ў час пленарнага пасяджэння Беларуска-фінляндскага эканамічнага форуму агучыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Фінляндыі Аляксандр Астроўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку дыпламата, сённяшняя дыскусія дасць магчымасць пашырыць гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне дзвюх краін, умацуе ўяўленне фінляндскіх партнёраў аб Беларусі як прывабнай, надзейнай у эканамічным плане краіне.

Гаворачы аб эканамічным супрацоўніцтве дзюх краін, Аляксандр Астроўскі адзначыў, што па выніках 2015 года тавараабарот паміж Беларуссю і Фінляндыяй склаў $108,5 млн. Накопленыя інвестыцыі з Фінляндыі складаюць $100 млн. У Беларусі зарэгістравана 30 кампаній, створаных з удзелам фінскага капіталу. "Гэта краіна - важны эканамічны партнёр. Разам з тым, у нас ёсць усе перадумовы для пашырэння супрацоўніцтва", - перакананы ён.

Беларуска-фінляндскі эканамічны форум у ГомеліУ якасці галоўных напрамкаў, якія далі б магчымасць дзвюм краінам шырэй выкарыстоўваць свой патэнцыял, ён назваў развіццё гандлю несыравіннымі таварамі, рэалізацыю сумесных праектаў, рост аб'ёмаў і павышэнне якасці інвестыцый, пашырэнне гандлю паслугамі, міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне.

На думку Аляксандра Астроўскага, прывабнасць вядзення бізнесу ў Фінляндыі сярод беларускіх прадпрымальнікаў тлумачыцца, перш за ўсё, празрыстасцю правіл вядзення бізнесу, стабільнай эканамічнай і палітычнай сітуацыяй. Разам з тым, гэта жорсткі рынак, лічыць ён. "Фірмы, якія здолелі выцесніць традыцыйных ігракоў фінскага рынку або ўкаранілі там інавацыйны прадукт, з высокай доляй верагоднасці могуць паспяхова развівацца і на іншых замежных рынках", - дадаў ён.

Беларуска-фінляндскі эканамічны форум у ГомеліПасол выказаў упэўненасць, што форум будзе садзейнічаць павышэнню інфармаванасці бізнес-колаў дзвюх краін аб магчымасцях адзін аднаго, ён таксама стане перагаворнай пляцоўкай для абмеркавання праектаў у галіне гандлёва-эканамічных адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс