У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Чэр 2018

Беларусі і ЕС у апошнія гады ўдалося выбудаваць даверныя адносіны - Хан

Беларусі і ЕС у апошнія гады ўдалося выбудаваць даверныя адносіны - Хан

21 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусі і ЕС у апошнія гады ўдалося выбудаваць даверныя адносіны. Гэта адзначыў еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш за ўсё дазвольце згадзіцца з вашымі словамі, што за апошнія некалькі гадоў нам удалося выбудаваць узаемадаверныя адносіны, - сказаў Ёханес Хан. - Таму што толькі на такой аснове мы зможам дасягнуць чагосьці канкрэтнага ў інтарэсах грамадзян. І маё бачанне - гэта стварэнне пояса дабрыбыту ў рамках Еўрапейскага саюза і еўрапейскага партнёрства. Менавіта гэта будзе служыць найлепшай гарантыяй для нашай бяспекі і стабільнасці".

Як падкрэсліў Ёханес Хан, гэтага можна дасягнуць толькі пры паляпшэнні эканамічнай сітуацыі. "Развіццё эканомікі заўсёды азначае і развіццё грамадства, і развіццё краіны", - лічыць ён.

"Мы па-ранейшаму бачым, што існуе значная розніца паміж узроўнем эканомікі ў ЕС і ўзроўнем эканомікі ў дзяржавах-суседзях. І гэта тое пытанне, якое мы хацелі б вырашыць, і гэтым трэба займацца", - рэзюмаваў еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску