19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан падтрымліваюць адзін аднаго на міжнароднай арэне аўтаматычна, без кансультацый і ўзгадненняў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы актыўна ўзаемадзейнічаем у міжнародных арганізацыях. Мы падтрымліваем адзін аднаго па ўсіх пытаннях, і гэта падтрымка мае, я сказаў бы так, аўтаматычны характар, нават без абмеркаванняў, кансультацый, узгадненняў", - сказаў Ільхам Аліеў.
Ён дадаў, што Беларусь і Азербайджан таксама падтрымліваюць адзін аднаго ў тых аб'яднаннях, удзельнікам якіх з'яўляецца адна з краін. "Гэта таксама натуральна. Гэтак жа і калі мы абмяркоўваем пытанні міжнароднай палітыкі, міжнародных адносін, рэгіянальнай праблематыкі, пытанні, звязаныя з міжнароднай бяспекай", - звярнуў увагу Прэзідэнт.
"Сёння ўзровень нашых адносін менавіта такі, які дае магчымасць адкрыта абмяркоўваць любыя пытанні", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.