У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Кст 2016

Беларусь - адна з самых паспяховых краін у свеце па забеспячэнні харчовай бяспекі

Беларусь - адна з самых паспяховых краін у свеце па забеспячэнні харчовай бяспекі

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле ацэнкі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО), Беларусь - адна з самых паспяховых краін у свеце па забеспячэнні харчовай бяспекі. Аб гэтым заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Ёсць краіны, якія забяспечваюць сваю харчовую бяспеку за кошт імпарту, за кошт высокіх даходаў насельніцтва - у гэтых краін ёсць што прадаваць на сусветным рынку і купляць за гэтыя сродкі прадукты харчавання. Навошта нам купляць прадукты харчавання, калі ў нас спрыяльныя ўмовы для іх вытворчасці? - задаў Уладзімір Гусакоў рытарычнае пытанне. - Безумоўна, для падтрымання нармальнай рыначнай сістэмы і ўзроўню неабходнай канкурэнтаздольнасці пэўная доля імпарту павінна прысутнічаць на рынку прадуктаў харчавання".

Што датычыцца навукова абгрунтаваных норм спажывання, то па мясе і мясапрадуктах дасягнуты аптымальны ўзровень, па малаку і малочных прадуктах - крыху ніжэйшы, па рыбе і рыбапрадуктах - блізка да аптымальнага. "Трэба зрабіць акцэнт на спажыванні морапрадуктаў па навукова абгрунтаваных нормах. Гэта закладзена ў распрацоўваемай нацыянальнай дактрыне харчовай бяспекі", - сказаў старшыня Прэзідыума НАН. Ён дадаў, што аналагічны дакумент прыняты ў Расіі ўжо некалькі гадоў таму.

Самымі актуальнымі пытаннямі ва ўмовах выхаду Беларусі на новы ўзровень харчовай бяспекі з'яўляюцца высокая якасць харчавання, прадуктаў, запатрабаванасць беларускай прадукцыі на знешніх рынках, а таксама інтэграцыя ў сусветны харчовы рынак. "У Беларусі вырабляецца такі ж асартымент прадукцыі, як у іншых краінах - Расіі, Украіне, Польшчы, краінах Балтыі і г.д. Наш шлях - бездакорная якасць беларускай прадукцыі. І мы зрабілі прарыў у гэтым за апошнія гады", - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс