У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Врс 2015

Башмет: Аўтарская версія оперы "Яўген Анегін" была напісана спецыяльна для фестывалю ў Мінску

28 верасня, Мінск /Яўген Сакалоўскі - БЕЛТА/. Аўтарская версія оперы "Яўген Анегін" была напісана спецыяльна для Міжнароднага фестывалю, які пройдзе ў Мінску з 28 верасня па 9 кастрычніка. Аб гэтым сёння заявіў журналістам народны артыст Расіі Юрый Башмет, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў народнага артыста, оперу "Яўген Анегін" ён інтэрпрэтаваў, каб прывучыць да класікі тых, хто раней ёю не захапляўся. Акрамя таго, гэта адзін са спосабаў дакрануцца да шэдэўра сусветнай музыкі.

"Фестывалю ўжо 10 гадоў, і гэта паказчык таго, што ёсць людзі, якім гэта ўсё неабыякава, якія апантаныя сваёй справай", - таксама сказаў Юрый Башмет. Ён адзначыў, што ўсе гэтыя гады на беларускіх сцэнах гучалі творы, якія па праву можна лічыць эталонамі.

Артыст адзначыў, што ў перспектыве плануецца запрасіць дзяцей у якасці артыстаў, каб адкрыць іх для масавага гледача. Таксама маэстра спадзяецца, што ў бліжэйшыя гады атрымаецца зрабіць сусветныя прэм'еры на сцэне менавіта Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.

У сваю чаргу першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга адзначыла, што фестываль за 10 гадоў стаў буйнейшай падзеяй краіны ў галіне класічнай музыкі. "Гэта цудоўны шанс паказаць беларускаму гледачу артыстаў сусветнага маштабу, папулярызаваць класіку, а таксама даваць магчымасць маладым талентам удзельнічаць у праектах з зоркамі сусветнай сцэны", - дадала яна.

На фестывалі ў гэтым годзе, у прыватнасці, пройдуць традыцыйныя майстар-класы і сустрэчы са знакамітымі артыстамі ў Беларускай акадэміі музыкі. Адным з іх, напрыклад, стане народны артыст Расіі Канстанцін Хабенскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс