У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Крс 2017

Балбатоўскі: Павелічэнне перыяду бязвізавага знаходжання ў Беларусі павысіць попыт на паслугі здраўніц

Балбатоўскі: Павелічэнне перыяду бязвізавага знаходжання ў Беларусі павысіць попыт на паслугі здраўніц

6 красавіка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Падаўжэнне перыяду знаходжання іншаземцаў па бязвізавым уездзе ў Беларусь павысіць попыт на паслугі здраўніц. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дырэктар цэнтра адзначыў, што цяпер назіраецца павелічэнне колькасці іншаземцаў, якія, скарыстаўшыся магчымасцю бязвізавага ўезду, купляюць туры выхаднога дня ў беларускіх санаторыях, у асноўным размешчаных у прысталіччы, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Калі будзе павялічаны тэрмін знаходжання, то гэта прывядзе да росту попыту на санаторна-курортныя паслугі здраўніц, лічыць Генадзь Балбатоўскі. Навукова абгрунтаваны перыяд атрымання санаторна-курортных паслуг - 14-18 дзён.

Апошнія гады захоўваецца ўстойлівы попыт на паслугі беларускіх здраўніц з боку іншаземцаў - прычым не толькі летам, але і ў міжсезонне. Паводле аператыўных даных, за першы квартал бягучага года колькасць уладальнікаў пуцёвак узрасла на 2 тыс. чалавек у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а выручка ад аказання іншаземцам дадатковых паслуг, што не ўваходзяць у кошт пуцёўкі, павялічылася на 26 працэнтаў.

Практычна штотыднёва ў здраўніцах укараняюцца новыя віды паслуг, заснаваныя на сучасных медыцынскіх тэхналогіях. Акцэнт зроблены на выкарыстанні лячэбных прыродных фактараў. "Калі не будуць прапаноўвацца новыя паслугі, то гэта адмоўна паўплывае на развіццё здраўніц, іх канкурэнтаздольнасць", - падкрэсліў Генадзь Балбатоўскі.

Ён дадаў, што асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць навучанню персаналу санаторыяў замежным мовам. З улікам дыверсіфікацыі рынку санаторна-курортных паслуг павышэнне якасці іх аказання выходзіць на першы план. У другім квартале запланаваны цыкл навучання работнікаў здраўніц, у тым ліку замежным мовам.

У рэспубліцы функцыянуюць 324 атэставаныя санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі на 67,4 тыс. ложка-месц, з іх 113 санаторна-курортных арганізацый на 28,9 тыс. месц і 211 аздараўленчых арганізацый на 38,5 тыс. месц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс