Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Сак 2019

Баланс у гандлі і інвестыцыі - што абмяркоўваюць Беларусь і Турцыя напярэдадні візіту Лукашэнкі

Баланс у гандлі і інвестыцыі - што абмяркоўваюць Беларусь і Турцыя напярэдадні візіту Лукашэнкі

18 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя плануюць пашыраць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турцыі ў Беларусі Кезбан Нілвана Дарама пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з беларускім бокам супадаем у меркаванні па развіцці супрацоўніцтва. Яно ахоплівае такія пытанні, як павелічэнне авіярэйсаў, якое ажыццяўляецца авіякампаніямі дзвюх краін, развіццё гандлёва-эканамічных адносін у больш збалансаваным разуменні, рэалізацыя мер падтрымкі для таго, каб прыцягнуць большую колькасць турэцкіх інвестараў у эканоміку Беларусі, развіццё адносін у сферы турызму", - расказала Кезбан Нілвана Дарама.

Паводле яе слоў, бакі таксама абмяркоўваюць тры праекты, якія могуць быць рэалізаваны ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Турцыю. "Я пакуль не хацела б агучваць іх, таму што гэта будзе вельмі дачасна", - сказала дыпламат. Раней паведамлялася, што краіны працуюць над стварэннем зборачных вытворчасцей камбайнаў "Гомсельмаша" і тэхнікі "Амкадора". Ці плануецца запусціць іх у бліжэйшыя месяцы, невядома.

"Акрамя праектаў, над якімі вядзецца работа ўжо цяпер, у час афіцыйнага візіту запланаваны дзелавы форум, дзе бізнес-колы змогуць абмеркаваць новыя праекты", - адзначыла пасол. Чакаецца, што будзе пашырана дагаворна-прававая база беларуска-турэцкіх адносін. Цяпер яна налічвае больш за 40 пагадненняў.

Кезбан Нілвана Дарама падкрэсліла, што адносіны паміж Турцыяй і Беларуссю базіруюцца на глыбокім узаемным даверы і дружбе. "Мы валодаем вельмі моцным фундаментам для развіцця адносін, тым больш што якіх-небудзь пытанняў, якога-небудзь праблемнага парадку дня паміж нашымі краінамі не існуе", - заявіла яна.

Тавараабарот паміж дзвюма краінамі ў мінулым годзе дасягнуў $984 млн, склаўшы амаль 105 працэнтаў да ўзроўню 2017 года. Аднак сальда для Беларусі склалася адмоўнае ў памеры $618 млн.

Аснову беларускага экспарту фарміруюць калійныя ўгнаенні, якія змяшчаюць функцыянальную нітрыльную групу злучэння, жгут сінтэтычных ніцей, ільняныя тканіны, полікарбонавыя кіслоты, сінтэтычныя нячэсаныя валокны, дрот з нелегіраванай сталі, паліўная драўніна, газетная папера. Турцыя пастаўляе ў Беларусь сельскагаспадарчую прадукцыю, трыкатажныя палотны і тканіны, сінтэтычныя ніці, адзенне і абутак, часткі і прылады для аўтатрактарнай тэхнікі.

Па выніках 2018 года аб'ём турэцкіх інвестыцый у беларускую эканоміку склаў $43,1 млн. У Беларусі зарэгістравана больш за 300 прадпрыемстваў з удзелам турэцкага капіталу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі