У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Лют 2018

Бадак: забеспячэнне роўных правоў грамадзян - прыярытэтная задача Саюзнай дзяржавы

Бадак: забеспячэнне роўных правоў грамадзян - прыярытэтная задача Саюзнай дзяржавы

13 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Пытанні гарманізацыі заканадаўства па забеспячэнні роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі абмеркаваны ў ходзе пасяджэння Камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады прыгранічных абласцей і рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Былі абмеркаваны вынікі правядзення парламенцкіх слуханняў "Збліжэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па пытаннях забеспячэння роўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы", якія прайшлі 16 снежня 2017 года ў Бранску.

"У выглядзе рэкамендацый падрыхтаваны падагульняючы дакумент, дзе абазначаны прыярытэтныя напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018-2020 гады. У ліку першачарговых мер трэба будзе выдзеліць пытанні гарманізацыі і ўніфікацыі заканадаўства ў галіне забеспячэння роўных правоў грамадзян і суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі", - адзначыла намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ала Бадак.

Падагульняючы дакумент парламенцкіх слуханняў быў дапрацаваны з улікам прапаноў, якія паступілі ад удзельнікаў мерапрыемства, і прадстаўлены на разгляд членаў Камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце. Па выніках абмеркавання прынята рашэнне адобрыць рэкамендацыі парламенцкіх слуханняў "Збліжэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па пытаннях забеспячэння роўных правоў грамадзян Саюзнай дзяржавы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс