У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Врс 2018

Бабіч: паглыбленне інтэграцыі з Беларуссю - прыярытэтная задача Расіі

Бабіч: паглыбленне інтэграцыі з Беларуссю - прыярытэтная задача Расіі

26 верасня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Паглыбленне інтэграцыі з Беларуссю - прыярытэтная задача Расіі. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч, які з рабочай паездкай наведвае Магілёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў, што ён высока ацэньвае ўзровень інтэграцыі ў расійска-беларускіх адносінах. "Безумоўна, не бывае без шурпатасцей. Але важна тое, што мы знаходзім кожны раз выйсце і кожны раз прыбаўляем ва ўзроўні інтэграцыі, - падкрэсліў Міхаіл Бабіч. - Прэзідэнтам Расіі пастаўлена задача рабіць усё для таго, каб узровень інтэграцыі не проста развіваўся, але быў нацэлены на развіццё высокатэхналагічных галін, прамысловых прадпрыемстваў, якія выпускаюць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю, з інавацыйным патэнцыялам".

Паводле слоў Міхаіла Бабіча, цяпер актыўна ідзе выпрацоўка такіх сумесных планаў і ў разрэзе галін, і ў разрэзе асобных прадпрыемстваў, якія маюць стратэгічнае значэнне для развіцця супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс