У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Сак 2013

Ахмет Давутаглу: Беларусь і Турцыя могуць павялічыць тавараабарот да некалькіх мільярдаў долараў

Ахмет Давутаглу: Беларусь і Турцыя могуць павялічыць тавараабарот да некалькіх мільярдаў долараў

29 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя могуць павялічыць тавараабарот да некалькіх мільярдаў долараў. Такое меркаванне выказаў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам міністр замежных спраў Турцыі Ахмет Давутаглу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр згадзіўся з кіраўніком беларускай дзяржавы, што патэнцыял эканамічных адносін дзвюх краін не рэалізуецца. "Мы маглі б павялічыць наш тавараабарот у гэтым годзе да $1 млрд., а на працягу двух-трох гадоў - і да некалькіх мільярдаў долараў", - сказаў ён.

Ахмет Давутаглу адзначыў, што Беларусь з'яўляецца месцам, дзе турэцкі бізнес лічыць мэтазгодным ажыццяўляць інвестыцыі. Ён звярнуў увагу на тое, што некаторыя праекты паспяхова ўжо рэалізаваны. Міністр падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за падтрымку, якая аказваецца.

Кіраўнік МЗС адзначыў, што кожны год Турцыю наведваюць каля 140 тыс. беларускіх турыстаў. Ён лічыць, што з заключэннем пагаднення аб бязвізавых паездках, падпісанага сёння ў Мінску, узаемны паток як турыстаў, так і прадстаўнікоў бізнесу павялічыцца.

Ахмет Давутаглу перадаў Аляксандру Лукашэнку найлепшыя пажаданні ад Прэзідэнта Турцыі Абдулаха Гюля. "Усім вядома, што Турцыя з'яўляецца першай дзяржавай, якая прызнала суверэнітэт Беларусі. І ў нашых палітычных адносінах няма ніякіх праблем", - сказаў міністр замежных спраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску