Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Чэр 2013

Асмік Пагасян: Праект "Культурныя сталіцы Садружнасці" раскрывае патэнцыял рэгіянальных гарадоў

Асмік Пагасян: Праект

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект "Культурныя сталіцы Садружнасці" знаёміць з традыцыямі рэгіянальных гарадоў і раскрывае іх патэнцыял. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала старшыня Савета па культурным супрацоўніцтве СНД, міністр культуры Арменіі Асмік Пагасян.

"Як правіла, нашы краіны маюць зносіны на ўзроўні сталіц. Дзякуючы праекту ў нас ёсць магчымасць бліжэй даведацца пра звычаі гарадоў-рэгіёнаў. Гэта важна як для нацыянальнай культуры, так і для міжнароднага супрацоўніцтва", - сказала яна.

Асмік Пагасян таксама лічыць важкім ўзаемадзеянне беларускага Магілёва і армянскага Гюмры - культурных сталіц СНД 2013 года. "Прамыя сувязі двух гарадоў даюць магчымасць устанавіць сувязь па творчых кантактах, інтэлектуальных зносінах, робяць іх бліжэйшымі ва ўсіх фарматах. Мы ўжо прыязджалі ў Магілёў, глядзелі праграму, абмяркоўвалі сумесныя творчыя праекты. У канцы чэрвеня Гюмры ўступіць у статус культурнай сталіцы СНД. Спадзяёмся, што з гэтай нагоды нас наведае дэлегацыя з Магілёва", - дадала старшыня Савета па культурным супрацоўніцтве СНД.

Пілотны праект "Культурныя сталіцы Садружнасці" ажыццяўляўся ў СНД у 2011 годзе. Праграма распрацоўвалася па ініцыятыве і пры актыўным удзеле Савета па гуманітарным супрацоўніцтве, Савета па культурным супрацоўніцтве і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.

Першымі ганаровы статус "Культурная сталіца Садружнасці" атрымалі беларускі Гомель і расійскі Ульянаўск. Гэтыя два гарады былі прызнаны і культурнымі сталіцамі сваіх краін. Услед за імі эстафету ў 2012 годзе прынялі сталіца Казахстана горад Астана і туркменскі горад Мары. У бягучым годзе праграма "Культурныя сталіцы Садружнасці" рэалізоўваецца ў Магілёве (Беларусь), Гюмры (Арменія) і Габале (Азербайджан).

Праект накіраваны ў першую чаргу на стварэнне спрыяльнага клімату для аб'яднання культурных патэнцыялаў і пашырэнне культурных сувязей паміж дзяржавамі - удзельнікамі СНД, на стварэнне глебы для эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва, развіццё асобных тэрыторый і гарадоў краін.

У Мінску 20 чэрвеня адбылося XXVIII пасяджэнне Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў СНД. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны, Міжнароднага Дэльфійскага камітэта і Выканкама СНД. На пасяджэнні члены савета абмеркавалі дзяржаўную палітыку ў галіне культуры ў Рэспубліцы Беларусь, стан і перспектывы культурнага супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці і правядзенне маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў - удзельніц СНД, праект палажэння аб Міжнароднай выстаўцы Art Expo. Таксама былі разгледжаны пытанні рэалізацыі Міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці" і Стратэгіі міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва, падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і шэраг іншых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі