У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Стд 2019

Архітэктура кіравання МУР у Беларусі высока ацэнена многімі краінамі - Шчоткіна

Архітэктура кіравання МУР у Беларусі высока ацэнена многімі краінамі - Шчоткіна

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбудаваная ў Беларусі нацыянальная архітэктура кіравання працэсам дасягнення МУР высока ацэнена многімі краінамі. Аб гэтым заявіла журналістам нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна перад адкрыццём у Мінску першага Нацыянальнага форуму ўстойлівага развіцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У рабоце па Мэтах устойлівага развіцця рэкамендаваны тры ўзроўні: глабальны, нацыянальны і рэгіянальны. "На глабальным наша краіна прадставіла ўжо свой даклад у 2017 годзе, на рэгіянальным правялі вялікую канферэнцыю, дзе сабралі краіны рэгіёнаў Еўропы і СНД, выступілі з ініцыятывай стварэння партнёрскай сеткі нацыянальных каардынатараў па дасягненні МУР. Прапанова падтрымана ў Еўропе і ААН. А цяпер праводзім нацыянальны форум, на якім падводзім вынікі за паўтара года работы і намячаем далейшыя планы, - сказала Мар'яна Шчоткіна. - За гэты час праведзена вялікая работа. Створана нацыянальная платформа для прадастаўлення справаздачнасці па МУР, усе мэты замацаваны за дзяржаўнымі органамі. Выбудавана архітэктура кіравання, якая падабаецца многім. І мы з задавальненнем дзелімся сваім вопытам".

На думку Мар'яны Шчоткінай, вопыт любой дзяржавы ў дасягненні МУР можа быць цікавы, паколькі кожная з іх выбудоўвае сваю сістэму. І пры цесным узаемадзеянні не трэба будзе нанова вынаходзіць кола, калі ў кагосьці  ужо выпрацаваны эфектыўны падыход. "Межы сёння ўмоўныя, нельга падзяліць паветра, ваду і іншыя багацці - рэкі, моры, атмасфера агульныя. Кожны чалавек хоча жыць у добрых умовах, быць здаровым і шчаслівым, атрымліваць адукацыю і мець добрую работу", - адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

У 2015 годзе дзяржавы - члены ААН прынялі парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, які ўключае ў сябе спіс з 17 Мэт устойлівага развіцця (МУР). Яны накіраваны на ліквідацыю беднасці і голаду, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, вырашэнне праблем, звязаных з кліматычнымі змяненнямі. Парадак дня-2030 - гэта комплексная стратэгія павышэння якасці жыцця людзей, развіцця і спажывання без шкоды для будучых пакаленняў. Усе 17 мэт адаптуюцца і для Беларусі. Над гэтым працуюць нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР, Савет па ўстойлівым развіцці (куды ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх дзяржорганаў), партнёрская і іншыя групы, грамадзянская супольнасць і міжнародныя арганізацыі. Усе іх прапановы будуць адлюстраваны ў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года. Праграмныя дакументы, заканадаўчыя акты таксама будуць абапірацца на мэты Парадку дня-2030.

Першы Нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці праходзіць сёння ў Мінску пры ўдзеле дзяржсектара і партнёраў, а таксама міжнародных прадстаўнікоў. У ходзе пленарнага пасяджэння і работы панэльных секцый па чатырох напрамках (экалогія, эканоміка, сацыяльная палітыка і маніторынг) яны абмяняюцца меркаваннямі і агучаць свае прапановы па далейшай рабоце ў галіне МУР і неабходных мерах для яе ўдасканалення, намецяць арыенціры на каротка-, сярэдне- і доўгатэрміновую перспектывы. Будуць выпрацаваны падагульняючыя прапановы, якія будуць пакладзены ў аснову рэзалюцыі першага нацыянальнага форуму. "Падагульняючы дакумент будзе абмеркаваны на Савеце па ўстойлівым развіцці і накіраваны для работы ва ўрад, Адміністрацыю Прэзідэнта, Нацыянальны сход", - сказала Мар'яна Шчоткіна.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс