У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Сак 2017

Ангел Ганеў: Балгарыя пазітыўна ацэньвае дынаміку паглыблення дыялогу паміж ЕС і Беларуссю

Ангел Ганеў: Балгарыя пазітыўна ацэньвае дынаміку паглыблення дыялогу паміж ЕС і Беларуссю

28 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Балгарыя пазітыўна ацэньвае дынаміку паглыблення дыялогу паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Балгарыі ў Беларусі Ангел Ганеў 28 сакавіка на вечары, прысвечаным 25-й гадавіне ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Балгарыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы верым, што нармалізацыя адносін дасць новыя магчымасці для пашырэння супрацоўніцтва. Балгарыя прадоўжыць і ў далейшым аказваць Беларусі падтрымку ў яе ўдзеле ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", - сказаў дыпламат.

Закранаючы юбілей дыпадносін з Беларуссю, пасол Балгарыі падкрэсліў: "У гістарычным плане 25 гадоў - адносна невялікі перыяд часу, але ў двухбаковых адносінах нашых дзяржаў зроблена нямала: у абедзвюх сталіцах актыўна працуюць пасольствы, актуалізавана дагаворна-прававая база, вядзецца двухбаковы палітычны дыялог, рэгулярна праводзяцца пасяджэнні міжурадавай камісіі".

Разам з тым кіраўнік балгарскай дыпмісіі выказаў меркаванне, што неабходна нарошчваць узаемны знешнегандлёвы абмен. "Мы ўпэўнены, што ў гэтым напрамку ў наступныя гады нас чакаюць лепшыя вынікі", - сказаў Ангел Ганеў. Ён асабліва адзначыў ролю турыстычнай галіны ў эканамічных адносінах паміж дзвюма дзяржавамі. "Магу сцвярджаць, што за 25-гадовы перыяд дыпадносін больш як 1,5 млн беларускіх грамадзян наведалі Балгарыю - адпачывалі на нашых пляжах, мелі магчымасць пазнаёміцца з балгарскай культурай, традыцыямі і кухняй", - дадаў пасол.

Паводле яго слоў, Беларусь важна для Балгарыі з прычыны ўзаемнай гістарычнай, культурнай блізкасці. "Мы з аптымізмам назіраем актывізацыю апошнім часам дзелавых сувязей і супрацоўніцтва паміж Балгарыяй і Беларуссю, узаемнага жадання і імкнення да пашырэння двухбаковых адносін ва ўсіх галінах", - падкрэсліў Ангел Ганеў.

Вечар вяла намеснік старшыні таварыства "Беларусь - Балгарыя" Аксана Бякасава, якая таксама дэкламавала вершы на балгарскай мове. На вечары прагучалі музычныя творы ў выкананні выкладчыкаў Мінскай музычнай школы мастацтваў нумар 10 імя Я.Глебава, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Вадзіма Матлаша і Ірыны Марозавай, струннага ансамбля "Віва" і Аляксандра Валодчанкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс