У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Сак 2015

Андрэйчанка: Забыццё і фальсіфікацыя гісторыі прыводзяць да непапраўных наступстваў

Андрэйчанка: Забыццё і фальсіфікацыя гісторыі прыводзяць да непапраўных наступстваў

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба рабіць усё для захавання гістарычнай памяці аб подзвігу старэйшых пакаленняў, цане перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, заявіў 11 сакавіка старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з удзельнікамі акцыі ў гонар 70-годдзя Перамогі "Эстафета памяці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Забыццё і, што яшчэ больш страшна, фальсіфікацыя гісторыі прыводзяць да непапраўных наступстваў. Таму, хто забывае гісторыю, наканавана перажыць яе зноў. І тут немагчыма пераацаніць ролю ветэранаў вайны. Менавіта ваша слова, дарагія ветэраны, ваша жывое сведчанне пра вайну дапамагае сучасным пакаленням усвядоміць, які подзвіг здзейсніў савецкі народ. Ніхто з вас не ведаў, калі скончыцца вайна, але з самага першага дня вы верылі ў перамогу і набліжалі яе сваёй мужнасцю і гераізмам", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. Ён дадаў, што ў складаныя пасляваенныя гады, не шкадуючы сіл, людзі ў найкарацейшыя тэрміны адбудавалі краіну.

Акцыя "Эстафета памяці" стартавала 11 сакавіка на плошчы Перамогі ў МінскуСпікер таксама падкрэсліў: "З гадамі значэнне подзвігу, здзейсненага нашымі бацькамі і дзядамі, не цьмянее. Перамога змяніла ход сусветнай гісторыі, вярнула мільёнам людзей права на жыццё і свабоду, чалавечую годнасць, веру ў дабро і справядлівасць. Увесь свет аддае даніну памяці ахвярам, цаной якіх была заваявана Перамога. Перад тварам смяротнай пагрозы сусветныя дзяржавы змаглі аб'яднацца, адкінуўшы ўсе ідэалагічныя і палітычныя рознагалоссі. І ў нашы дні, калі мір стаў такім няўстойлівым, міжнароднай супольнасці неабходна шукаць вырашэнне праблем выключна шляхам дыялогу, узаемапавагі і супрацоўніцтва". Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу, што менавіта такая пазіцыя Беларусі ў вырашэнні няпростых пытанняў сусветнай палітыкі.

Акцыя "Эстафета памяці" стартавала 11 сакавіка на плошчы Перамогі ў МінскуГаворачы аб акцыі "Эстафета памяці", якая пачалася 11 сакавіка ў Мінску і пройдзе па ўсёй СНД, Уладзімір Андрэйчанка адзначыў: "Упэўнены, што яна знойдзе шырокі водгук і падтрымку ў грамадзян дзяржаў Садружнасці". На яго думку, вельмі важна, што ў акцыі актыўны ўдзел прымае моладзь. "Гэта дае магчымасць захаваць павагу да агульнай гісторыі і традыцый брацкіх народаў. Час ідзе шпарка, і вельмі хутка маладое пакаленне будзе вызначаць прыярытэты дзяржаўнага будаўніцтва, новыя формы інтэграцыйнага супрацоўніцтва. Ключавая роля ў забеспячэнні духоўнай сувязі пакаленняў, паслядоўнай рэалізацыі прынцыпаў узаемапавагі і ўзаемадапамогі належыць парламентарыям. Ад нашай актыўнай работы ў многім залежыць працвітанне нашых народаў, нашых краін", - лічыць спікер.

Акцыя "Эстафета памяці" стартавала 11 сакавіка на плошчы Перамогі ў МінскуПачатая ў Мінску акцыя "Эстафета памяці" праводзіцца Міжпарламенцкай асамблеяй СНД у гарадах і мясцінах баявой славы дзяржаў Садружнасці. Завершыцца яна ў Санкт-Пецярбургу, дзе часткі Вечнага агню з розных гарадоў аб'яднаюцца ў адзінае полымя, сімвалізуючае агульную памяць пра подзвіг народаў. "Знамянальна, што ў гэтым мерапрыемстве прымаюць удзел парламентарыі і прадстаўнікі краін СНД - Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана. У тыя суровыя гады дружба і адзінства нашых народаў дазволілі выстаяць і перамагчы, адстаяць свабоду і магчымасць самім вызначаць сваю будучыню. І сёння агульныя духоўна-маральныя каштоўнасці павінны быць пакладзены ў аснову нашых узаемаадносін, садзейнічаць узаемавыгаднаму супрацоўніцтву", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. Ён уручыў ветэранам медалі "70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў".Акцыя "Эстафета памяці" стартавала 11 сакавіка на плошчы Перамогі ў Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс