У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Сак 2015

Андрэйчанка: Усе дагаворы паміж Беларуссю і КНР рэалізуюцца і даюць вынік

Андрэйчанка: Усе дагаворы паміж Беларуссю і КНР рэалізуюцца і даюць вынік

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе дагаворы паміж Беларуссю і КНР рэалізуюцца і даюць вынік, заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая ў Беларусі Цуй Цымінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Самае галоўнае, што ад усіх дагавораў ёсць практычная аддача. Беларусь на канкрэтных справах пераканалася, што тэрытарыяльна аддалены Кітай часам па многіх пытаннях бліжэй, чым суседнія краіны. Больш таго, беларускі бок зацікаўлены, каб Кітай доўгі час заставаўся прыярытэтным стратэгічным партнёрам. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі будуць гэтаму ўсяляк садзейнічаць.

Акрамя таго, Уладзімір Андрэйчанка падзякаваў паслу і ў цэлым кітайскай дыпмісіі за тую вялікую ўвагу, якая пастаянна ўдзяляецца развіццю міжпарламенцкага супрацоўніцтва. "Гэта важны складнік у сістэме нашых міждзяржаўных адносін", - адзначыў спікер. Таксама старшыня Палаты прадстаўнікоў высока ацаніў гасціннасць, якая была аказана кітайскім бокам у ходзе яго візіту ў КНР у 2009 годзе. "Тады праходзілі сустрэчы на высокім узроўні. Мы сустрэліся з многімі членамі палітбюро", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. Ён дадаў, што вельмі плённым быў і візіт старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банга ў Беларусь у 2011 годзе. Абмеркаваны многія пытанні ўзаемадзеяння ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях, у гуманітарнай сферы, у эканоміцы. "Мы намецілі шэраг праектаў, падпісалі шэраг дакументаў, у тым ліку і па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, будаўніцтва гасцініцы "Пекін", - нагадаў Уладзімір Андрэйчанка, гаворачы аб гэтых візітах. У ходзе візіту беларускіх парламентарыяў у КНР адкрыты зборачныя вытворчасці беларускай тэхнікі.

Што датычыцца тавараабароту дзвюх краін, то ён перасягае $3 млрд. "Гэта вельмі салідна, але ёсць шмат нявырашаных пытанняў на сёння. Вы пра іх ведаеце. Асабліва гэта датычыцца інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Так, крэдытнае ў нас нядрэнна развіваецца, але што датычыцца прытоку прамых кітайскіх інвестыцый, то тут лічбы яшчэ вельмі маленькія. Таксама трэба больш актыўна працаваць над стварэннем сумесных прадпрыемстваў", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Не так даўно беларускі бок накіраваў запрашэнне наведаць Беларусь старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзяну. "Разлічваем, што ён адгукнецца і хутка зробіць візіт у Беларусь", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. Таксама спікер звярнуў увагу і на тое, што ў маі чакаецца візіт у Беларусь старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс