У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Ліп 2015

Андрэйчанка: У Беларусі з асаблівай цеплынёй ставяцца да Малдовы і яе народа

Андрэйчанка: У Беларусі з асаблівай цеплынёй ставяцца да Малдовы і яе народа

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з асаблівай цеплынёй ставяцца да Малдовы і малдаўскага народа, заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі з асаблівай цеплынёй ставяцца да вашай краіны, вашага народа. У нас вельмі цесныя сувязі, Малдова з'яўляецца важным гандлёва-эканамічным партнёрам", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. Тавараабарот дасягнуў у 2014 годзе практычна $420 млн, і гэта, на яго думку, вельмі істотная лічба.

Уладзімір Андрэйчанка "Дакументы, якія былі падпісаны ўчора, вельмі важныя. Асабліва што датычыцца пытанняў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, прамысловай кааперацыі. Думаю, што гэтыя дакументы адкрываюць вельмі шырокую перспектыву для нашага далейшага супрацоўніцтва. Вядома ж, мы, парламентарыі, прыкладзём усе сілы, каб усё, што ўчора было падпісана, ажыццявілася", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка падзякаваў Прэзідэнту Малдовы за вялікую ўвагу, якую той удзяляе развіццю міжпарламенцкіх адносін дзвюх краін.

24-26 ліпеня 2012 года адбыўся візіт малдаўскай парламенцкай дэлегацыі ў Беларусь на чале са спікерам Марыянам Лупу. Было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Беларусі і парламентам Малдовы. Дакумент, у прыватнасці, прадугледжвае каардынацыю дзейнасці ў міжнародных арганізацыях і аказанне садзейнічання развіццю міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Мікалай Цімофці

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс