VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Снж 2016

Андрэйчанка: У Беларусі і Малайзіі ёсць аснова для паглыблення палітычнага дыялогу

Андрэйчанка: У Беларусі і Малайзіі ёсць аснова для паглыблення палітычнага дыялогу

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Малайзіі ёсць аснова для паглыблення палітычнага дыялогу. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са спікерам Палаты прадстаўнікоў парламента Малайзіі Пандзікарам Амінам Муліа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў Беларусі і Малайзіі ёсць неабходная аснова для таго, каб паглыбляць палітычны дыялог, развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны, супрацоўніцтва ў галіне культуры, навукі, адукацыі, аховы здароўя", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

"У нас ёсць вялікі нерэалізаваны патэнцыял. Наконт гэтага ў нас ёсць канкрэтныя прапановы, якія мы сёння выкажам", - дадаў спікер.

Парламенцкая дэлегацыя Малайзіі прыбыла ў Беларусь напярэдадні, візіт прадоўжыцца да 23 снежня. Яго праграма насычаная, акрамя афіцыйных сустрэч запланавана наведванне шэрага прамысловых прадпрыемстваў. Малазійскія парламентарыі змогуць пераканацца, што ў дзвюх краін шмат агульных інтарэсаў, а Беларусь - надзейны прадказальны партнёр, падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Андрэйчанка: У Беларусі і Малайзіі ёсць аснова для паглыблення палітычнага дыялогуВізіт спікера парламента Малайзіі нацэльвае на развіццё супрацоўніцтва. У Беларусі высока цэняць двухбаковыя, шматбаковыя адносіны, у тым ліку іх парламенцкі складнік, узаемадзеянне ў Міжпарламенцкім саюзе, МПА АСЕАН. Уладзімір Андрэйчанка падзякаваў малазійскім парламентарыям за падтрымку, аказаную Нацыянальнаму сходу Беларусі ў час атрымання статусу наглядальніка ў МПА АСЕАН у 2011 годзе. "Мы гэта памятаем, вельмі цэнім і будзем прыкладаць усе намаганні, каб развіваць наша супрацоўніцтва ў гэтай паважанай арганізацыі. Беларусь у сваю чаргу заўсёды падтрымлівае звароты Малайзіі пры выбарах у склад органаў міжнародных арганізацый. Мы гэтай пазіцыі будзем прытрымлівацца і ў далейшым", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Андрэйчанка: У Беларусі і Малайзіі ёсць аснова для паглыблення палітычнага дыялогуПандзікар Амін Муліа ў сваю чаргу звярнуў увагу, што з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін у 1992 годзе ў Беларусі і Малайзіі цёплыя адносіны, краіны падтрымліваюць адна адну на міжнародных пляцоўках.

Пасля завяршэння сустрэчы спікеры Беларусі і Малайзіі падпісалі мемарандум аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Палатай прадстаўнікоў парламента Малайзіі. Бакі абмяняліся падарункамі, для малазійскай дэлегацыі правялі кароткую экскурсію ў Авальнай зале.Андрэйчанка: У Беларусі і Малайзіі ёсць аснова для паглыблення палітычнага дыялогу Андрэйчанка: У Беларусі і Малайзіі ёсць аснова для паглыблення палітычнага дыялогу

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход