У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Сак 2019

Андрэйчанка: трэба прадаўжаць лібералізацыю бізнесу і зніжэнне інфляцыйных чаканняў

Андрэйчанка: трэба прадаўжаць лібералізацыю бізнесу і зніжэнне інфляцыйных чаканняў

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна прадоўжыць фарміраванне больш прадказальных умоў вядзення бізнесу і далейшае зніжэнне інфляцыйных чаканняў. Такое меркаванне выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сёння на сустрэчы кіраўніцтва Нацыянальнага банка з дэпутатамі ў Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам неабходна прадоўжыць работу па фарміраванні больш прадказальных і празрыстых умоў вядзення бізнесу, далейшым зніжэнні інфляцыйных і дэвальвацыйных чаканняў", - лічыць Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, у Палаце прадстаўнікоў да ўдасканалення заканадаўства аб фінансава-крэдытнай сістэме заўсёды падыходзілі вельмі адказна. У мінулым годзе пры карэкціроўцы Банкаўскага кодэкса асноўны акцэнт быў зроблены на абароне інтарэсаў грамадзян - спажыўцоў фінансавых паслуг, паляпшэнні ўзаемадзеяння Нацыянальнага банка з банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінанcавымі арганізацыямі, удасканаленні пытанняў стварэння і ліквідацыі банкаў, вырашэнні праблем, якія датычацца выканання банкам сваіх абавязацельстваў у выпадку адклікання ліцэнзіі.

Сёння ў Беларусі забяспечана адсутнасць рэзкіх ваганняў на валютным рынку, адзначаецца зніжэнне працэнтных ставак у эканоміцы. Стабільна працуе банкаўская сістэма, удалося выйсці на ўзровень інфляцыі нават ніжэйшы за прагнозныя паказчыкі. "Тым не менш маштабныя задачы, якія стаяць перад краінай, абумоўліваюць неабходнасць своечасовага выяўлення і папярэджання магчымых рызык і пагроз у гэтай сферы, у тым ліку на заканадаўчым узроўні", - рэзюмаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс