Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Врс 2020

Андрэйчанка: толькі шляхам узважаных перамен і рэформ можна забяспечыць эфектыўнае развіццё Беларусі

Андрэйчанка: толькі шляхам узважаных перамен і рэформ можна забяспечыць эфектыўнае развіццё Беларусі

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Толькі шляхам узважаных перамен і рэформ можна забяспечыць эфектыўнае развіццё Беларусі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дэпутацкі корпус павінен выкарыстоўваць усе прававыя магчымасці для садзейнічання выхаду Беларусі з зоны грамадска-палітычнай і эканамічнай нестабільнасці, процідзеяння ў расхістванні сітуацыі ў краіне і расколу грамадства. Толькі захаваўшы мір і парадак, ідучы не рэвалюцыйным, а эвалюцыйным шляхам, шляхам разумных, узважаных перамен і рэформ у рамках агульнанацыянальнага дыялогу, можна забяспечыць эфектыўнае развіццё Беларусі як незалежнай, суверэннай дзяржавы", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Перш за ўсё дэпутатам трэба будзе ўдзельнічаць у рабоце па абнаўленні асноўнага закона краіны з прыцягненнем самага шырокага кола зацікаўленых. "Канкрэтныя прапановы парламентарыяў па гэтым пытанні павінны быць прадстаўлены да канца кастрычніка ў Пастаянную камісію па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, - адзначыў спікер. - Неабходна таксама актыўна далучыцца да работы па фарміраванні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на будучую пяцігодку, удасканаленні выбарчага заканадаўства, заканадаўства аб палітычных партыях, мясцовым кіраванні і самакіраванні, іншых ключавых прававых актаў, што датычацца палітычнага ўладкавання нашай дзяржавы. Так, дэпутаты ўжо накіравалі ў адпаведную міжведамасную рабочую групу шэраг прапаноў па пашырэнні паўнамоцтваў урада і мясцовых органаў улады".

Першарадную ўвагу дэпутаты павінны ўдзяліць законам сацыяльна-эканамічнага блока, якія забяспечваюць устойлівы эканамічны рух, эфектыўнае развіццё бізнес-асяроддзя і сацыяльную абарону грамадзян.

"Дэпутацкаму корпусу сёмага склікання ўпершыню трэба разгледзець пакет бюджэтных дакументаў краіны на будучы год. Дэпутаты ў складзе міжведамасных рабочых груп прымаюць ужо ўдзел у рабоце над рэспубліканскім бюджэтам на 2021 год і змяненнямі ў Падатковы кодэкс. Наша агульная задача - каб бюджэт быў эфектыўным, забяспечваў эфектыўнае расходаванне сродкаў, даў магчымасць у поўным аб'ёме выканаць сацыяльныя абавязацельствы дзяржавы", - дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі