VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Снж 2020

Андрэйчанка: спробы расхістаць грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі накіраваны супраць СД

Андрэйчанка: спробы расхістаць грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі накіраваны супраць СД
Фота з архіва

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спробы расхістаць грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі накіраваны супраць Саюзнай дзяржавы, заявіў першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на 59-й сесіі Парламенцкага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, эпідэміялагічная сітуацыя па-ранейшаму не дае магчымасці нам сабрацца ў традыцыйным фармаце і асабіста абмеркаваць многія актуальныя пытанні саюзнага будаўніцтва. Але, як паказвае практыка работы саюзнага парламента і наша сённяшняе пасяджэнне, гэта не зніжае інтэнсіўнасці і значнасці кантактаў, сумеснай дзейнасці па паглыбленні і пашырэнні інтэграцыйных працэсаў. Упэўнены, што ў хуткім часе, выкарыстоўваючы ў тым ліку прарыўныя дасягненні расійскіх вучоных у галіне стварэння эфектыўнай вакцыны супраць каранавіруса, нам удасца справіцца з гэтай праблемай, абараніць жыццё і здароўе нашых грамадзян", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі са шкадаваннем канстатаваў, што не менш разбуральным па сваіх маштабах і наступствах з'яўляецца вірус усёдазволенасці з боку асобных дзяржаў, імкненне да вырашэння пытанняў сусветнай палітыкі з пазіцый сілы, двайных стандартаў і парушэння прынцыпаў міжнароднага права. "Мы добра бачым сітуацыю ў свеце. Адмова вядучых краін Захаду ад шматбаковасці, палітыка дыктату і санкцый, інфармацыйныя войны і гонка ўзбраенняў не проста набіраюць сілу. Ужо сёння яны падводзяць свет да той небяспечнай рысы, за якой адзіна важным пытаннем для ўсяго чалавецтва становіцца пытанне аб яго выжыванні. Процістаяць гэтаму мы можам толькі разам, прымаючы рашучыя меры па нарошчванні свайго эканамічнага і абароннага патэнцыялу. У гэтай сітуацыі Саюзная дзяржава, якая заўсёды ўспрымалася нашымі народамі як лакаматыў інтэграцыйных працэсаў, чарговы раз паказвае сваю асаблівую значнасць", - адзначыў ён.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў: менавіта супраць саюза сёння накіраваны шматлікія спробы расхістаць грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі. "Мэта відавочная - адарваць Беларусь ад Расіі, раздзяліць нашы народы, выкарыстоўваючы для гэтага найноўшы арсенал інфармацыйных войнаў і распрацовак па правядзенні каляровых рэвалюцый. Упэўнены, што разам мы гэтага не дапусцім, - дадаў ён. - Хачу падзякаваць расійскаму кіраўніцтва, нашым калегам і ўсім расіянам за палітычную і інфармацыйную падтрымку, што аказваецца беларускаму народу ў праве самастойна вызначаць лёс сваёй краіны".

Першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі акцэнтаваў увагу на тым, што, нягледзячы на спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы, якія прадаўжаюцца, сітуацыя ў Беларусі нармалізуецца. Кіраўніком дзяржавы ініцыяваны шырокі грамадскі дыялог з удзелам працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і ўсіх, хто зацікаўлены ў працвітанні краіны. Запланаваны на пачатак наступнага года Усебеларускі народны сход вызначыць прыярытэтныя напрамкі далейшага развіцця Беларусі, удасканалення сістэмы дзяржаўнага кіравання і ўмацавання беларускай дзяржаўнасці.

"Разам з тым ёсць дастаткова падстаў меркаваць, што пры любым развіцці сітуацыі ступень націску калектыўнага Захаду на нашы краіны і Саюзную дзяржаву ў цэлым не знізіцца. Адным з паказальных таго прыкладаў з'яўляецца абмяркоўваемы ў Кангрэсе ЗША так званы Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі і суверэнітэце Беларусі ад 2020 года. Акрамя ўсяго іншага там непасрэдна прадугледжваюцца санкцыі і ў адносінах да службовых асоб Саюзнай дзяржавы. Застаецца толькі шкадаваць, што знайшоўшы зручную прычыну абароны дэмакратыі праціскаюцца толькі геапалітычныя мэты", - канстатаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, самым дастойным адказам на такія дакументы стане пашырэнне нашага супрацоўніцтва па ўсім спектры саюзнага будаўніцтва: бяспецы, эканоміцы, культуры, вырашэнні візавых пытанняў і сацыяльнай палітыцы. "Дарэчы, карыстаючыся выпадкам, хачу праінфармаваць, што беларускім бокам выкананы ўсе працэдуры па міжурадавым пагадненні аб узаемным прызнанні віз. Аднак ключ да развіцця саюзнай інтэграцыі, безумоўна, знаходзіцца у галіне эканомікі. Таму неабходна больш рашуча рухацца па шляху правядзення ўзгодненай палітыкі ў прамысловай сферы і паглыблення кааперацыі, пашырэння гандлю, стварэння роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання, рэалізацыі сумесных праектаў па імпартазамяшчэнні, распрацоўцы і ўкараненні прарыўных тэхналогій, выпрацоўкі адзіных тарыфаў на энерганосьбіты. Думаю, вы згодзіцеся, што эфект Саюзнай дзяржавы ў гэтых сферах мог бы быць больш значным для павышэння канкурэнтаздольнасці нашых вытворцаў, дабрабыту грамадзян", - заявіў першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу СД.

Больш актыўную пазіцыю саюзным парламентарыям трэба займаць у пытаннях павышэння эфектыўнасці расходавання сродкаў саюзнага бюджэту, удасканалення бюджэтнага кантролю. Саюзныя праграмы павінны быць нацэлены на будучыню, забяспечваць вытворчасць запатрабаванага на сусветных рынках прадукту, што ў немалой ступені будзе садзейнічаць павышэнню ролі Саюзнай дзяржавы ў сусветнай палітыцы. "Не меншай увагі патрабуе ад нас і пытанне развіцця чалавечага рэсурсу. Мы павінны зрабіць усё неабходнае для таго, каб разам з ростам індэкса чалавечага развіцця ў кожнага грамадзяніна прапарцыянальна мацнелі патрыятызм і маральныя асновы. У сувязі з гэтым лічу, што работа, якая праводзіцца Парламенцкім сходам, па захаванні гістарычнай памяці і культурнай спадчыны павінна быць пашырана і дапоўнена праектамі, якія забяспечваюць іх гарманічнае ўспрыманне цяперашнім і будучымі пакаленнямі", - рэзюмаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход