У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Крс 2016

Андрэйчанка разлічвае, што Балгарыя будзе назіраць за парламенцкімі выбарамі ў складзе місіі ПА АБСЕ

Андрэйчанка разлічвае, што Балгарыя будзе назіраць за парламенцкімі выбарамі ў складзе місіі ПА АБСЕ

11 красавіка, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка разлічвае, што балгарскія парламентарыі будуць назіраць за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў у складзе місіі ПА АБСЕ. Аб гэтым спікер заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Балгарыі Даніэлам Мітавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Восенню бягучага года адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў. Мы разлічваем, што ў складзе наглядальнікаў ПА АБСЕ будуць і прадстаўнікі балгарскага парламента", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер прызнаўся, што ў Беларусі з вялікай сімпатыяй ставяцца да Балгарыі і яе народа і сочаць за тымі пераўтварэннямі, якія адбываюцца ў краіне. "Аўтарытэт Балгарыі і ў вашым рэгіёне, і на міжнароднай арэне апошнім часам павялічваецца", - заўважыў ён. У тым ліку спікер звярнуў увагу, што ў 2014-2015 гадах прыкметна актывізаваліся адносіны паміж Балгарыяй і Беларуссю, што знайшло пацвярджэнне ў арганізацыях шэрага афіцыйных візітаў. Між тым, старшыня Палаты прадстаўнікоў лічыць, што ў далейшым супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі неабходна актывізаваць, часцей узаемадзейнічаць на міжнародных пляцоўках, падтрымліваць на высокім узроўні палітычныя кантакты. Спікер звярнуў увагу, што ў 2010 годзе старшыня Народнага сходу Балгарыі Цэцка Цачава атрымала запрашэнне наведаць з візітам Беларусь, аднак пакуль яно не рэалізавана. Уладзімір Андрэйчанка пры гэтым запэўніў, што запрашэнне па-ранейшаму ў сіле.

Андрэйчанка разлічвае, што Балгарыя будзе назіраць за парламенцкімі выбарамі ў складзе місіі ПА АБСЕСярод напрамкаў супрацоўніцтва старшыня Палаты прадстаўнікоў абазначыў міжрэгіянальны. Так, паводле яго слоў, паміж Беларуссю і Балгарыяй заключана больш як 40 пагадненняў аб супрацоўніцтве на ўзроўні гарадоў і рэгіёнаў.

Уладзімір Андрэйчанка таксама лічыць неабходным больш увагі ўдзяляць гандлёва-эканамічнаму ўзаемадзеянню, нягледзячы на тое, што ў апошнія гады тут назіраецца пазітыўная дынаміка. У прыватнасці, па выніках 2015 года тавараабарот склаў $126,8 млн (118,4 працэнта да 2014 года). Спікер лічыць, што неабходна развіваць супрацоўніцтва ў сферы машынабудавання і дрэваапрацоўкі. Ён таксама запрасіў балгарскі бок прыняць удзел у выстаўцы "Белагра", якая пройдзе ў Мінску ў першай палавіне чэрвеня.

Андрэйчанка разлічвае, што Балгарыя будзе назіраць за парламенцкімі выбарамі ў складзе місіі ПА АБСЕАкрамя іншага, старшыня Палаты прадстаўнікоў сярод цікавых напрамкаў узаемадзеяння абазначыў турызм. Так, паводле даных балгарскага боку, у 2015 годзе Балгарыю наведалі амаль 90 тыс. беларускіх грамадзян. У той жа час пасольства Беларусі ў Сафіі ў мінулым годзе выдала грамадзянам Балгарыі больш як 2 тыс. віз рознага тыпу. Паводле слоў спікера, пакуль Беларусь не вельмі папулярна сярод балгарскіх грамадзян для наведвання з турыстычнымі мэтамі, аднак колькасць гасцей з Балгарыі можна значна павялічыць за кошт паляўнічага, экалагічнага, агратурызму.

У сваю чаргу Даніэл Мітаў прызнаўся, што з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем у яго ўжо адбылася выключна глыбокая і дэталёвая размова па розных напрамках. "У гэты момант Балгарыя старшынствуе ў Камітэце міністраў Савета Еўропы. І ў нас цяпер у прыярытэце, каб дыялог з Беларуссю быў глыбокім і больш дынамічным, чым да гэтага моманту", - запэўніў кіраўнік балгарскага знешнепалітычнага ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс