У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Жнв 2016

Андрэйчанка прапануе выпрацаваць шляхі развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы

Андрэйчанка прапануе выпрацаваць шляхі развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка прапануе выпрацаваць шляхі развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з віцэ-маршалкам польскага сейма Рышардам Тарлецкім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка, у прыватнасці, выказаў меркаванне, што такія сустрэчы даюць магчымасць зблізіць пазіцыі па асобных пытаннях і выпрацаваць шляхі развіцця адносін (у тым ліку міжпарламенцкіх) на бліжэйшую перспектыву. "Беларусь і Польшча - суседзі, і мы блізкія не толькі ў геаграфічным плане. Беларускія парламентарыі гатовы да дыялогу, да канструктыўнага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - падкрэсліў ён.

Андрэйчанка прапануе выпрацаваць шляхі развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы"На сёння ў нас ёсць праблемныя пытанні (у двухбаковых адносінах. - Заўвага БЕЛТА), скрываць няма чаго, але іх трэба вырашаць шляхам дыялогу - канструктыўна, прагматычна, паважаючы суверэнітэт кожнай дзяржавы", - лічыць спікер. Ён перакананы, што ў гэтым пытанні важную ролю павінна адыграць парламенцкая дыпламатыя. Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, ён вітае рашэнне сейма Польшчы аб стварэнні групы дружбы з парламентам Беларусі, тым больш што аналагічная група дружбы ўжо дзейнічае ў беларускім парламенце. "11 верасня адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў. Лічу, пасля правядзення выбараў мы павінны значна актывізаваць работу нашых груп па розных напрамках. Гэта і абмен візітамі, і абмен вопытам заканадаўчай дзейнасці", - дадаў спікер.

Андрэйчанка прапануе выпрацаваць шляхі развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва Беларусі і ПольшчыШто датычыцца гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, то, паводле яго слоў, з 2011 года ў двухбаковых адносінах было шмат упушчана, і гэту сітуацыю трэба выпраўляць сумеснымі намаганнямі, пашыраць кантакты, больш актыўна супрацоўнічаць на ўзроўні міністэрстваў і ведамстваў, прыгранічных рэгіёнаў. "Беларусь праводзіць шматвектарны знешнепалітычны курс. Мы супрацоўнічаем і з Усходам, і з Захадам, зацікаўлены ў прыцягненні замежных інвестыцый, новых тэхналогій і ў цэлым вядзём сваю эканоміку па інавацыйным шляху развіцця", - заўважыў ён. Пры гэтым Уладзімір Андрэйчанка запэўніў, што, працуючы з краінамі Еўрапейскага саюза і пашыраючы эканамічнае супрацоўніцтва з гэтым інтэграцыйным аб'яднаннем, Беларусь вялікую ўвагу ўдзяляе развіццю кантактаў з Польшчай, у тым ліку ў эканамічным плане. Так, спікер звярнуў увагу, што за 2015 год аб'ём тавараабароту склаў практычна $1,8 млрд, а за пяць месяцаў бягучага года - $860 млн. Акрамя таго, у краіне больш за 350 прадпрыемстваў працуе з польскім капіталам.

Уладзімір Андрэйчанка запрасіў польскі бок прыняць удзел у міжнародных парламенцкіх форумах, якія пройдуць у Беларусі ў хуткім часе. Адзін з такіх форумаў - пасяджэнне чарговай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў ліпені 2017 года ў Мінску.

Андрэйчанка прапануе выпрацаваць шляхі развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва Беларусі і ПольшчыУ сваю чаргу Рышард Тарлецкі адзначыў, што для польскага боку важны добрыя ўзаемаадносіны з іншымі краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку з Беларуссю. "Для нас важна, каб краіны-суседзі, якія не з'яўляюцца членамі Еўрасаюза, праз Польшчу мелі доступ непасрэдна да ЕС", - сказаў ён.

Парламенцкая дэлегацыя Польшчы наведвае Беларусь 2-4 жніўня. Акрамя сустрэч са спікерамі абедзвюх палат беларускага парламента Уладзімірам Андрэйчанкам і Міхаілам Мясніковічам, у праграме знаходжання гасцей - сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной (3 жніўня), перагаворы ў Баранавіцкім райвыканкаме і Брэсцкім аблвыканкаме (4 жніўня). Таксама польскія парламентарыі наведаюць СЭЗ "Брэст", пабываюць у касцёле святых Сымона і Алены, Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, Доме-музеі Ваньковічаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску