У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Крс 2017

Андрэйчанка: Паспяховае правядзенне летняй сесіі ПА АБСЕ ў Мінску - пытанне нацыянальнага гонару

Андрэйчанка: Паспяховае правядзенне летняй сесіі ПА АБСЕ ў Мінску - пытанне нацыянальнага гонару

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паспяховае правядзенне 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ ў Мінску - пытанне нацыянальнага гонару. Такое меркаванне выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сёння на адкрыцці вясенняй сесіі парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паспяховае правядзенне гэтага прадстаўнічага форуму - пытанне нацыянальнага гонару. І парламентарыі ў цесным узаемадзеянні з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі павінны зрабіць усё, каб умовы работы палітыкаў з больш як 50 краін свету ў час іх знаходжання ў Беларусі адпавядалі самым высокім міжнародным стандартам. Акрамя таго, гэта адна з важнейшых перадумоў умацавання міжпарламенцкіх сувязей з нашымі еўрапейскімі партнёрамі. Аб тым, што падставы для нарошчвання такога супрацоўніцтва ёсць, сведчыць танальнасць нашага дыялогу з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы, у прыватнасці вынікі перагавораў з дакладчыкам па Беларусі камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні, узровень адносін з Парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора, на які мы паступова выходзім, а таксама нарастанне дынамікі двухбаковых кантактаў", - заўважыў спікер.

У цэлым, на яго думку, прапанова правесці такое маштабнае мерапрыемства ў Мінску сведчыць аб пазітыўнай ацэнцы ўдзелу беларускай дэлегацыі ў ПА АБСЕ і прызнанні ўкладу краіны ў забеспячэнне міру і стабільнасці ў рэгіёне.

Уладзімір Андрэйчанка таксама звярнуў увагу, што важнейшай сферай прыкладання намаганняў дэпутатаў з'яўляецца паглыбленне стратэгічнага партнёрства на еўразійскай прасторы. Беларускія парламентарыі актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах па лініі міжпарламенцкіх структур СНД, АДКБ, Саюзнай дзяржавы.

"Учора мы адзначалі Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэта святочная дата - сур'ёзная нагода задумацца пра будучае нашай інтэграцыі. На мінулай сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ішла адкрытая размова аб праблемах, якія назбіраліся ў беларуска-расійскіх адносінах. Наступная, 52-я сесія саюзнага парламента пройдзе ў чэрвені гэтага года ў Беларусі. Важна арганізаваць работу такім чынам, каб яе вынікі далі магчымасць нам рэальна рухацца наперад у рэалізацыі ўзгодненай прамысловай палітыкі, стварэнні роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання, выпрацоўцы адзіных тарыфаў на энерганосьбіты і вырашэнні іншых не менш важных пытанняў двухбаковага парадку дня", - перакананы старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Паводле яго слоў, у плане міжнароднай дзейнасці ў бліжэйшыя месяцы плануецца даволі інтэнсіўны абмен візітамі. Чакаецца, што Беларусь наведаюць парламенцкія дэлегацыі Індыі, Кітая, Пакістана, Польшчы. У сваю чаргу беларускі бок сур'ёзна рыхтуецца да візіту ў Пакістан, які пройдзе ў другой дэкадзе красавіка. Яго праграма сфарміравана ў мэтах развіцця дамоўленасцей, дасягнутых прэзідэнтамі дзвюх краін. Разам з парламентарыямі ў Ісламабад накіруецца прадстаўнічая дэлегацыя дзелавых колаў Беларусі, якая прыме ўдзел у першым Беларуска-пакістанскім сельскагаспадарчым форуме

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс