Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Dec 2014

Андрэйчанка лічыць, што дэпутаты прынялі рэалістычны бюджэт Беларусі на 2015 год

Андрэйчанка лічыць, што дэпутаты прынялі рэалістычны бюджэт Беларусі на 2015 год

18 снежня, Узда /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка лічыць, што дэпутаты прынялі ў другім чытанні рэалістычны бюджэт краіны на 2015 год. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам у час асабістага прыёму грамадзян ва Уздзенскім райвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне журналістаў, які дакумент, на яго думку, з'яўляецца самым важным сярод прынятых Палатай прадстаўнікоў на гэтай сесіі, Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што такім з'яўляецца бюджэт на 2015 год. "Гэта самы важны дакумент. Пачынаючы з чэрвеня, мы працавалі над ім разам з урадам, дэпутаты таксама ўваходзілі ў склад спецыяльных рабочых груп. Была праведзена вельмі вялікая работа, у выніку нам удалося збалансаваць бюджэт. І я лічу, што мы прынялі рэалістычны бюджэт на 2015 год, хоць знешнія ўмовы, у якіх даводзіцца працаваць Беларусі, на сёння вельмі няпростыя", - падкрэсліў спікер.

Згодна з гэтым дакументам, даходы рэспубліканскага бюджэту плануюцца на ўзроўні большым за Br156,7 трлн, а расходы - звыш Br141 трлн.

Асноўнымі мэтамі бюджэтнай палітыкі ў 2015 годзе будуць павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі, павышэнне якасці сацыяльна значных паслуг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі