9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыялог беларускага парламента і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы выйшаў на новы ўзровень. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з папярэдняй місіяй ПАСЕ па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"За апошні час мы зрабілі значны шлях па развіцці адносін паміж Нацыянальным сходам Беларусі і ПАСЕ. Наш дыялог выйшаў на новы, больш якасны ўзровень", - лічыць Уладзімір Андрэйчанка.
Ён нагадаў, што ў 2015-2016 гадах беларускія парламентарыі прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў ПАСЕ, у тым ліку ў пасяджэннях тэматычных камітэтаў, у канферэнцыях, пасяджэннях круглага стала па выбарчым заканадаўстве і інш. Спікер выказаў меркаванне, што неабходна паглыбляць гэта супрацоўніцтва. "Думаю, беларускія дэпутаты павінны больш актыўна ўключацца ў рэалізацыю бягучых праектаў ПАСЕ", - сказаў ён. У якасці прыкладу перспектыўнага ўзаемадзеяння Уладзімір Андрэйчанка прывёў тэматыку барацьбы з гандлем людзьмі і сексуальнай эксплуатацыяй жанчын і дзяцей.