Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Снж 2014

Андрэйчанка: Беларусь з самага пачатку была за мірнае вырашэнне ўкраінскага канфлікту

Андрэйчанка: Беларусь з самага пачатку была за мірнае вырашэнне ўкраінскага канфлікту

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з самага пачатку была за мірнае вырашэнне ўкраінскага канфлікту. Аб гэтым паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка на закрыцці пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў пятага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, сёння ў барацьбе за геапалітычнае панаванне ўсё больш актыўна выкарыстоўваецца практыка распальвання міжнацыянальнай і міжрэлігійнай варожасці, насаджэння экстрэмізму, развязванне інфармацыйных войнаў. "Крызіс ва Украіне стаў сур'ёзным выклікам для ўсёй сусветнай супольнасці. Увесь гэты час мы з трывогай сочым за развіццём сітуацыі ў гэтай брацкай для нас краіне. Сваю пазіцыю беларускія парламентарыі не раз выказвалі на розных узроўнях і пляцоўках, уключаючы Парламенцкую асамблею АБСЕ і Міжпарламенцкі саюз, - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. - Беларусь з самага пачатку заклікала ўсе бакі канфлікту адмовіцца ад насілля, шукаць шляхі вырашэння супярэчнасцей выключна мірнымі сродкамі і за сталом перагавораў".

Разам з тым, старшыня Палаты прадстаўнікоў лічыць, што з гэтай сітуацыі Беларусь атрымала адпаведныя ўрокі. Так, прынятыя на сесіі заканадаўчыя рашэнні закліканы павысіць абараназдольнасць краіны, надзейнасць дзяржаўных граніц, наладзіць дзейсныя механізмы абароны інфармацыі. Канцэптуальна новыя рашэнні прыняты ў сферах крымінальнага, адміністрацыйнага і працэсуальнага заканадаўства. Узмоцнены меры па барацьбе з карупцыяй, экстрэмізмам, наркаманіяй, гандлем людзьмі. Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, прадаўжаецца работа па ўдасканаленні механізмаў разгляду зваротаў грамадзян, недапушчэнні фармалізму і абыякавага стаўлення да праблем насельніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі