Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Лют 2015

Андрэйчанка: Беларусі і Сірыі неабходна нарошчваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Андрэйчанка: Беларусі і Сірыі неабходна нарошчваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

12 лютага, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Беларусі і Сірыі неабходна нарошчваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сірыі ў Беларусі Басамам Алі Абд аль-Маджыдам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Уладзімір Андрэйчанка, паміж краінамі наладжана эфектыўнае супрацоўніцтва ў гуманітарнай і культурнай сферах, даволі актыўна ажыццяўляецца ваенна-тэхнічнае ўзаемадзеянне. Пры гэтым неабходна нарошчваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, бо калі ў 2008 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Сірыяй складаў больш як $85 млн, то ў 2014-м - крыху больш як $30 млн.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што сённяшняя сустрэча сведчыць аб увазе Сірыі да парламенцкага складніка ў сістэме міждзяржаўных адносін. "У Беларусі гэтак жа, як і ў Сірыі, зацікаўлены ў развіцці і ўмацаванні ўзаемаадносін. У нас набыты вялікі станоўчы вопыт міжпарламенцкага і міждзяржаўнага супрацоўніцтва практычна па ўсіх напрамках, і, вядома ж, важна, каб гэты вопыт прымнажаўся", - паведаміў Уладзімір Андрэйчанка.

Пасол Сірыі ў Беларусі таксама адзначыў: "Тавараабарот паміж нашымі краінамі сапраўды невялікі, прычына таго - крызіс і сітуацыя ў Сірыі". Пры гэтым ён выказаў надзею на паляпшэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі ў сувязі з нядаўнім візітам міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Сірыю, у ходзе якога дасягнуты шэраг дамоўленасцей і падпісаны пагадненні.

"Прыкладна праз месяц адбудзецца пасяджэнне змешанай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Сірыйскую дэлегацыю будзе суправаджаць вялікае кола бізнесменаў, якія плануюць прыбыць у Беларусь для паляпшэння эканамічных адносін паміж краінамі", - паведаміў дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі