У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Крс 2015

Андрэйчанка: Беларусь і Казахстан настроены на пошук новых магчымасцей для паглыблення адносін

Андрэйчанка: Беларусь і Казахстан настроены на пошук новых магчымасцей для паглыблення адносін

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан настроены на пошук новых магчымасцей для паглыблення ўзаемаадносін. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы адносіны без сумнення развіваюцца вельмі актыўна. Тым не менш і Беларусь, і Казахстан настроены на пошук новых магчымасцей для пашырэння і паглыблення ўзаемаадносін, якія заснаваны на дружбе, узаемаразуменні і даверы", - перакананы спікер.

Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Ергалі БулегенавымУладзімір Андрэйчанка таксама выказаў удзячнасць казахстанскаму боку за запрашэнне, якое паступіла ад Мажыліса парламента, і адзначыў, што прымае яго. "Думаю, можна будзе зрабіць візіт у сярэдзіне чэрвеня", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Прадугледжваецца, у прыватнасці, падпісанне міжпарламенцкага пагаднення аб супрацоўніцтве.

У Нацыянальным сходзе Беларусі пятага склікання дзейнічае рабочая група па супрацоўніцтве з казахстанскім парламентам. Парламентарыі дзвюх краін супрацоўнічаюць у МПА СНД, ПА АДКБ, МПС, ПА АБСЕ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс