У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Сак 2015

Мэр Мінска Андрэй Шорац: Мінск мае патрэбу ў агранцы

Мэр Мінска Андрэй Шорац: Мінск мае патрэбу ў агранцы

Сёння Мінск з'яўляецца буйным эканамічным, культурным і адукацыйным цэнтрам, займае лідзіруючае месца ў Беларусі па многіх стратэгічных паказчыках. Сталіца дынамічна развіваецца, умацоўваецца яе вытворчы патэнцыял, рэалізуюцца новыя праграмы, будуюцца мікрараёны і сацыяльныя аб'екты. Аб тым, чаго не хапае мегаполісу і як зрабіць яго лепшым, у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА расказаў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

- Андрэй Віктаравіч, кіраўнік дзяржавы аднойчы адзначыў, што Мінску не хапае сталічнага глянцу. Цікава, як наводзяць гарадскія ўлады гэты глянец?

- Мы сфарміравалі групу архітэктараў, якая разам са спецыялістамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва наведае лепшыя гарады свету, вывучыць вопыт іншых краін, архітэктурныя канцэпцыі. І выкрышталізуе новыя ідэі, якія можна будзе ажыццявіць у Мінску.

Андрэй Шорац: Мінск мае патрэбу ў агранцыУ канцы верасня ў горадзе пройдзе Нацыянальны фестываль архітэктуры. На гэты раз у ім прымуць удзел дэлегацыі больш як 30 краін. Беларускія і замежныя архітэктары будуць прадстаўляць свае праекты на працягу тыдня. Мы папрасілі Саюз архітэктараў і Мінбудархітэктуры на форуме расказаць аб тым, якім яны бачаць Мінск, паказаць, якімі павінны быць праспекты, вуліцы, знакавыя мясціны горада.

Я перакананы, што Мінску неабходна надаць агранку, архітэктурную выразнасць. У горадзе не павінна быць дысанансу (калі, напрыклад, сярод старой малапавярховай забудовы раптам вырастае дом-свечка).

Што датычыцца бліжэйшай перспектывы, то ў хуткім часе ва ўсіх пуцеправодаў і мастоў Мінска з'явіцца падсветка. Акрамя таго, іх упрыгожаць плакаты з камерцыйнай і сацыяльнай рэкламай. Ужо распрацаваны плакаты, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Да 9 мая гэта задумка будзе рэалізавана.

- У сталіцы, як вядома, будуць скарачацца аб'ёмы будаўніцтва жылля. Якія змяненні ў сувязі з гэтым будуць унесены ў генплан Мінска, у якіх раёнах будзе ісці жыллёвае будаўніцтва, дзе ў асноўным размесцяцца дамы для шматдзетных?

Андрэй Шорац: Мінск мае патрэбу ў агранцы- З 2017 года аб'ём будаўніцтва жылля ў Мінску будзе зніжаны да 500 тыс. кв.м у год. Разам з тым жыллёвае будаўніцтва будзе ісці ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада. Найбольшыя аб'ёмы жылля плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў раёнах Нотынгем, Зялёны Бор, Лошыца, "Мінск-Мір", Каменная Горка, Сухарава і Лебядзіны.

Жыллёвае будаўніцтва таксама будзе весціся на тэрыторыях, што рэканструююцца. Адкарэкціраваным генеральным планам прадугледжваецца завяршыць будаўніцтва жылых раёнаў Каменная Горка, Лебядзіны, Міхалова, Лошыца, Дружба, "Маяк Мінска", Магістр і Усходні, прадоўжыць асваенне тэрыторый, што рэканструююцца, у раёнах прасп. Дзяржынскага, вул. Багдановіча - Бяды, вул. Арлоўскай, вул. Аэрадромнай, прасп. Партызанскага, былых вёсак Сухарава, Лошыца і Кунцаўшчына. Плануецца асвоіць тэрыторыі былой птушкафабрыкі імя Крупскай і завода "Гарызонт", а таксама некаторых участкаў, размешчаных на спецтэрыторыях, - раёны Сцяпянка, вул. Маякоўскага, вул. Кабушкіна і іншыя.

У планах на 2015 год - увесці ў эксплуатацыю 900 тыс. кв.м жылля, у тым ліку для шматдзетных сем'яў 105 тыс. кв.м. Найбольшая колькасць жылых дамоў для гэтай катэгорыі грамадзян будзе пабудавана ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах. Дамы для шматдзетных сем'яў у бягучым годзе таксама з'явяцца ў Заводскім, Ленінскім, Партызанскім і Цэнтральным раёнах сталіцы.

- Як выконваецца ў Мінску план па прыцягненні інвестыцый? Што ўяўляе найбольшую цікавасць для замежных інвестараў і як зрабіць сталіцу яшчэ больш прывабнай для іх?

Андрэй Шорац: Мінск мае патрэбу ў агранцы- Цяпер у Мінску рэалізуецца некалькі тысяч інвестыцыйных праектаў, большасць з якіх у будаўнічай сферы. Значны аб'ём інвестыцый прыцягваецца ў фінансавы сектар, аперацыі з нерухомай маёмасцю, гандаль, сферу паслуг. Інвестары ўкладваюць сродкі ў самыя розныя сферы, але пераважна ў сталіцы будуюцца новыя дзелавыя, гандлёва-забаўляльныя і лагістычныя цэнтры, магазіны, аб'екты грамадскага харчавання.

Для паляпшэння інвестклімату ў горадзе рэгулярна вядзецца работа па прэзентацыі інвестыцыйнага патэнцыялу Мінска ў час дзелавых візітаў, форумаў, сустрэч з замежнымі дэлегацыямі. Для стварэння прывабнага асяроддзя для бізнесу пастаянна ўдасканальваецца нарматыўная прававая база горада, фарміруюцца інвестпрапановы, распрацоўваюцца горадапашпарты на зямельныя ўчасткі для іх наступнага прадастаўлення. Акрамя таго, вядзецца прамая работа з замежнымі інвестарамі, прапановы ад якіх прапрацоўваюцца з адміністрацыямі раёнаў і профільнымі структурнымі падраздзяленнямі.

Адзін з самых буйных інвестыцыйных праектаў, які рэалізуецца цяпер, - будаўніцтва шматфункцыянальнага цэнтра "Мінск-Мір". Гэта будзе сучасны дзелавы і фінансавы цэнтр сталіцы з развітой інфраструктурай. Рэалізацыя праекта дасць магчымасць стварыць у Беларусі пляцоўку для вядзення бізнесу па прыкладзе іншых буйных фінансавых цэнтраў Еўропы і Азіі, а таксама будзе садзейнічаць развіццю ўнутранага фінансавага рынку і спадарожных перадавых паслуг (турыстычных, банкаўскіх, страхавых, аўтсорсінгавых).Андрэй Шорац: Мінск мае патрэбу ў агранцы

Мінгарвыканкаму разам з інвестарам даручана прадставіць да 1 верасня бягучага года канчатковы архітэктурны праект забудовы гэтага аб'екта. Паралельна складаецца графік зносу і вынасу сетак, адсялення.

 - Вы прапанавалі стварыць у Мінску камунальную гандлёвую сетку. Гэту ідэю падтрымаў Прэзідэнт. Колькі гандлёвых аб'ектаў у яе ўвойдуць, якую карысць прынясе такая структура жыхарам горада і эканоміцы, як гэта паўплывае на ўзровень цэн?

- На першым этапе дзяржаўная гандлёвая сетка пад адзіным ужо вядомым брэндам "Радзівілаўскі" аб'яднае 30 магазінаў крокавай даступнасці. Гандлёвыя аб'екты будуць мець не толькі адзіную назву, але і кіраванне, таваразабеспячэнне і маркетынгавую стратэгію. У далейшым сетку плануецца пашыраць за кошт адкрыцця новых прадуктовых магазінаў на плошчах камунальнай уласнасці, таму па колькасці аб'ектаў яна не будзе ўступаць прыватнікам.

Наша мэта - стварыць дзяржаўную гандлёвую сетку магазінаў, якая зможа канкурыраваць з прыватнымі сеткамі па цане і якасці абслугоўвання пакупнікоў. На базе КУП "Холадакамбінат нумар 1", якое таксама ўвойдзе ў сетку, ствараецца ўласнае аптовае звяно, што дасць магчымасць атрымаць скідкі ад таваравытворцаў і, як вынік, знізіць цэны для пакупнікоў за кошт закупкі вялікіх партых тавараў.

Андрэй Шорац: Мінск мае патрэбу ў агранцыМагазіны КУП "Гандлёвы цэнтр "Радзівілаўскі" заўсёды славіліся прадукцыяй уласнай вытворчасці. Таму бізнес-планам развіцця дзяржаўнай гандлёвай сеткі прадугледжана пашырэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі ўласнай вытворчасці (паўфабрыкаты, кулінарная прадукцыя, кандытарскія і хлебабулачныя вырабы), а таксама стварэнне цэха мясных паўфабрыкатаў на базе КУП "Холадакамбінат нумар 1", што таксама павысіць прывабнасць гэтых магазінаў.

Улічваючы, што праект з'яўляецца не толькі камерцыйным, але і сацыяльным, новая гандлёвая сетка за кошт прадастаўлення нізкіх цэн будзе садзейнічаць зніжэнню кошту тавараў у цэлым па горадзе. Акрамя таго, новае гандлёвае аб'яднанне паслужыць інструментам стрымлівання неапраўданага павышэння цэн у перыяд ажыятажнага попыту, а таксама прадухілення цэнавай змовы.

Цяпер праводзяцца неабходныя адміністрацыйныя працэдуры па далучэнні прадпрыемстваў і перадачы памяшканняў на баланс КУП "Гандлёвы цэнтр "Радзівілаўскі". Таму наведаць магазіны дзяржаўнай гандлёвай сеткі пакупнікі змогуць ужо ў гэтым годзе.

Андрэй Шорац: Мінск мае патрэбу ў агранцы- Як у сталіцы вырашаецца праблема няхваткі месц у дзіцячых садах і школах, якая асабліва актуальная для новых мікрараёнаў? Ці з'явяцца ў горадзе новыя формы ўстаноў дашкольнай адукацыі?

- У раёнах-новабудоўлях сапраўды не хапае месц ва ўстановах дашкольнай адукацыі, размешчаных недалёка ад месца пражывання. Аднак гэта праблема вырашаецца, хоць і не такімі хуткімі тэмпамі, як хацелася б. Так, у мінулым годзе ў жылых мікрараёнах Каменная Горка-3 і 4, мікрараёне Усходні і Парку высокіх тэхналогій пабудаваны чатыры дзіцячыя сады. Акрамя таго, з рэспубліканскай уласнасці перададзены ў бязвыплатную арэнду ўпраўленню адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна дзіцячы сад на 70 месц у Студэнцкай вёсцы, а таксама ўстанова дашкольнай адукацыі на 95 месц у мікрараёне Каскад (дарэчы, яго будаўніцтва вялося за сродкі інвестара).

Інвестыцыйнай праграмай Мінска на 2015 год прадугледжваецца ўвод у эксплуатацыю яшчэ чатырох устаноў дашкольнай адукацыі (па адной установе ў мікрараёнах Каменная Горка-1, 5, Масюкоўшчына-5 і Лебядзіны) на 880 месц.

Андрэй Шорац: Мінск мае патрэбу ў агранцыДля павелічэння колькасці месц у дашкольных установах выкарыстоўваюцца і ўнутраныя рэзервы. Найбольш эфектыўны - вывядзенне першых класаў ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. За апошнія чатыры гады з дзіцячых садоў у школы выведзена 170 класаў, што дало магчымасць забяспечыць месцамі больш за 3,4 тыс. дзяцей дашкольнага ўзросту. Да пачатку 2014/2015 навучальнага года з садоў выведзена 25 класаў (больш за 500 месц для дашкалят). Таксама адноўлена работа 13 групавых памяшканняў на 260 месц.

У мінулым годзе ў Мінску адкрыўся прыватны навучальна-педагагічны комплекс "Дзіцячы сад - пачатковая школа "Іхвіс". Усяго ў горадзе працуюць восем прыватных дзіцячых садоў, але мы плануем і ў далейшым развіваць такія формы ўстаноў адукацыі.

Другі спосаб урэгулявання сітуацыі - арганізацыя падвозу дзяцей. Сёння ў горадзе пяць спецыяльных дзіцячых маршрутаў курсіруюць ад мікрараёнаў да дашкольных устаноў і назад.

Андрэй Шорац: Мінск мае патрэбу ў агранцыШто датычыцца няхваткі школ, то гэта праблема перш за ўсё датычыцца Фрунзенскага раёна. Хачу падкрэсліць, што і тут сітуацыя не такая складаная, як у мінулым годзе. У мікрараёнах Каменная Горка і Масюкоўшчына працуюць чатыры школы, у якіх напаўняльнасць крыху вышэйшая за норму. У сакавіку ў мікрараёне Каменная Горка-4 плануецца адкрыць сярэднюю школу з басейнам. Цяпер на аб'екце ідуць аддзелачныя работы.

Усяго ў бягучым годзе ў сталіцы адкрыюцца дзве школы і чатыры дзіцячыя сады. Так, школы на 1020 месц з'явяцца ў мікрараёне Каменная Горка-4 і ў жылым раёне Лебядзіны. Дзіцячыя яслі-сад на 230 месц адкрыюцца ў мікрараёнах Каменная горка-1, 5, Масюкоўшчына-5, яслі-сад на 190 месц з басейнам увядуць у эксплуатацыю ў жылым раёне Лебядзіны.

- Якія вы бачыце шляхі вырашэння кадравай праблемы ў ахове здароўя і адукацыі?

- Дадатковая патрэбнасць Мінска ва ўрачах на бягучы год - 900 чалавек, у спецыялістах з сярэдняй медыцынскай адукацыяй - 2,3 тыс. чалавек. Для паляпшэння сітуацыі з укамплектаванасцю сярэднім медперсаналам у мінулым годзе ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім каледжы арганізавана вячэрняя форма навучання, прайшоў набор на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Цяпер вывучаецца магчымасць прыёму на падрыхтоўку медыцынскіх сясцёр на базе 9 класаў.

Андрэй Шорац: Мінск мае патрэбу ў агранцыГарадскія ўлады ўдзяляюць нямала ўвагі і матэрыяльнаму стымуляванню медработнікаў. Так, у 2014 годзе на шмомесячныя даплаты ўрачам і іншым спецыялістам арганізацый аховы здароўя Мінгарвыканкамам накіравана Br92,1 млрд. Штомесячныя даплаты на 2015 год запланаваны ў аб'ёме Br126,9 млрд.

Штогод выдзяляюцца грашовыя сродкі на выплату прэмій па выніках работы і за інавацыйную дзейнасць медработнікам і медыцынскім калектывам (у 2014 годзе выдзелена звыш Br1,2 млрд). На павышэнне тарыфных акладаў работнікам арганізацый аховы здароўя за 2014 год з гарадскога бюджэту накіравана амаль Br126 млрд. На 2015 год запланавана выдзеліць на гэтыя мэты Br201,7 млрд.

Вырашэнне кадравай праблемы ў ахове здароўя таксама залежыць ад забяспечанасці жыллём. І гэта пытанне таксама паступова вырашаецца. У 2011 годзе медработнікам выдзелілі месцы ў інтэрнаце па вуліцы Гінтаўта, у 2013 годзе ўведзены ў эксплуатацыю 9-павярховы інтэрнат кватэрнага тыпу на вуліцы Гарэцкага. Аналагічны інтэрнат адкрыты ў мінулым годзе на вул. Калеснікава. У жніўні мінулага года ў веданне Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа перададзены інтэрнат на 120 ложка-месц для навучэнцаў. Цяпер прапрацоўваецца пытанне выдзялення арэнднага жылля для ўрачоў, а таксама будаўніцтва яшчэ аднаго інтэрната для медыцынскіх работнікаў на вул. Сядых.

Хачу адзначыць, з 2012 па 2014 год колькасць урачоў павялічылася на 610 чалавек. Разам з тым праблема ўкамплектавання арганізацый аховы здароўя медыцынскімі кадрамі застаецца актуальнай у сувязі з пастаянным развіццём горада, сеткі арганізацый аховы здароўя і новых тэхналогій у медыцыне.

Для вырашэння кадравай праблемы ў сталічнай адукацыі плануецца адкрыць педагагічны каледж, павялічыць колькасць слухачоў па праграме перападрыхтоўкі на базе БДПУ імя М.Танка і Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Таксама ў планах павялічыць набор студэнтаў на спецыяльнасці "дашкольная адукацыя", "пачатковая адукацыя", прадастаўляць іншагароднім маладым спецыялістам месцы для пражывання ў інтэрнатах Мінска.

- У кожным раёне Мінска плануецца ўвесці ў эксплуатацыю па адным басейне. Як хутка будуць рэалізаваны гэтыя планы?

- Да нас звярнуўся ўрад Венгрыі з прапановай пракрэдытаваць на даволі льготных умовах будаўніцтва спартыўных аб'ектаў. Разглядаецца магчымасць прыцягнення гэтых крэдытных рэсурсаў для будаўніцтва басейнаў. Хачу падкрэсліць, гэта будуць модульныя басейны сучаснай еўрапейскай канструкцыі, у першую чаргу прызначаныя для аздараўлення, а не для правядзенння спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню. Мы імкнёмся да таго, каб суадносіны цана-якасць былі аптымальныя.

Вядома, будзе аб'яўлены тэндар на будаўніцтва, магчыма, нехта акрамя венграў прапануе свой варыянт. Думаю, на працягу трох гадоў мы пабудуем па басейне ў кожным раёне.

- На сустрэчах з працоўнымі калектывамі, моладдзю, журналістамі вы неаднаразова паўтаралі, што Мінгарвыканкам адкрыты для прапаноў і ініцыятыў. Хтосьці ўжо адгукнуўся на гэты заклік, былі цікавыя прапановы?

- На сённяшні дзень падтрымана толькі прапанова маладзёжнага цэнтра вулічнай культуры і спорту "ProКач". У час сустрэчы са мной маладыя людзі паказалі, дзе можна стварыць пляцоўкі для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту. Адна з іх - стацыянарная - размесціцца на вуліцы Сталетава. Тут жа будуць устаноўлены турнікеты для заняткаў спортам. Яшчэ адна пляцоўка - перасовачная - з'явіцца каля Палаца спорту каля крытага катка.

Гэта прапанова будзе абавязкова рэалізавана. Мінгарвыканкам набудзе абсталяванне, а маладыя людзі сваімі сіламі яго ўстановяць і будуць абслугоўваць.

- Мінск набірае папулярнасць сярод замежных турыстаў. Гэтаму пасадзейнічала і правядзенне ў беларускай сталіцы чэмпіянату свету па хакеі. Якія меры прымаюцца для таго, каб павялічыць прыток замежных гасцей?

- Нядаўна я размаўляў з буйным прыватным тураператарам, які займаецца ўязным турызмам. Кіраўнік фірмы адзначыла, што больш за адзін дзень у Мінску турысту рабіць няма чаго. Я папрасіў яе прадставіць сваё бачанне таго, што трэба зрабіць гарадскім уладам, каб турысты заставаліся не на адзін-два дні, а значна даўжэй. Чакаем прапаноў.

Я таксама лічу, што сталіцы неабходна адзінае агенцтва, якое будзе займацца прыцягненнем турыстаў, лагістыкай размяшчэння зыходзячы з патрабаванняў пражываючых. Пакуль жа гэта работа вядзецца разрознена цэнтрамі ў мінскіх гасцініцах. Каб пераламаць сітуацыю, мы створым на базе ўпраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама асобную структуру, якая будзе займацца ў цэлым уязным турызмам.

Хрысціна РАШАНОК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс