Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Ліс 2013

Андрэй Савіных: Затраты на фарміраванне пазітыўнага іміджу Беларусі павінны падпарадкоўвацца прынцыпу разумнай дастатковасці

Андрэй Савіных: Затраты на фарміраванне пазітыўнага іміджу Беларусі павінны падпарадкоўвацца прынцыпу разумнай дастатковасці

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Затраты на фарміраванне пазітыўнага іміджу Беларусі за мяжой павінны падпарадкоўвацца прынцыпу разумнай дастатковасці. Такое меркаванне 12 лістапада выказаў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да правядзення IV Міжнароднага форуму "Імідж Рэспублікі Беларусь: выгады і шляхі дасягнення", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Называць канкрэтную суму, якую неабходна затраціць на гэтыя мэты, было б не зусім правільна, лічыць Андрэй Савіных. "Сітуацыя такая, што любы менеджар заўсёды працуе ва ўмовах недахопу рэсурсаў. Але ёсць прынцып разумнай дастатковасці, калі нельга траціць менш або больш за пэўныя сродкі", - адзначыў прэс-сакратар МЗС.

Пры гэтым, на яго думку, на ўзроўні агульнанацыянальнай праграмы па фарміраванню станоўчага іміджу Беларусі добрым стартам магла б стаць сума ў некалькі мільярдаў рублёў. "На сённяшні момант з улікам грошай, якія мы трацім, я лічу, некалькі мільярдаў рублёў было б ужо добра, каб кансалідаваць намаганні ўсіх міністэрстваў. Зыходзячы з прынцыпаў разумнай дастатковасці і рацыянальнасці, можна выйсці на суму прыкладна Br2-5 млрд. Сёння, напэўна, гэта будзе добры старт", - сказаў Андрэй Савіных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі