У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Крс 2013

Анатоль Рубінаў: Беларусь зацікаўлена ў развіцці адносін з Ватыканам па ўсіх магчымых напрамках

Анатоль Рубінаў: Беларусь зацікаўлена ў развіцці адносін з Ватыканам па ўсіх магчымых напрамках

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў развіцці адносін з Ватыканам па ўсіх магчымых напрамках, заявіў 9 красавіка старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў на сустрэчы з апостальскім нанцыем у Беларусі (паслом Ватыкана) архібіскупам Клаўдыа Гуджэроці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам вельмі важна, каб адносіны паміж Беларуссю і Ватыканам развіваліся як мага лепш", - сказаў Анатоль Рубінаў. Ён растлумачыў, што прычыны такой зацікаўленасці, у прыватнасці, звязаны з тым, што ў Беларусі даволі шмат католікаў.

Анатоль Рубінаў падкрэсліў, што адносіны з Рымска-каталіцкай царквой беларускаму боку хацелася б развіваць менавіта праз Ватыкан. "У нас адносіны з католікамі ўсе неяк інтэрферыравалі з адносінамі з Польшчай", - адзначыў спікер, дадаўшы пры гэтым, што пакуль на польскім напрамку адносіны развіваюцца не вельмі добра. "На жаль, палітычныя моманты ўплятаюцца ў рэлігійныя пытанні, хоць яны не павінны тут прысутнічаць", - растлумачыў ён. Старшыня Савета Рэспублікі яшчэ раз падкрэсліў: "Мы зацікаўлены, каб у нас былі адносіны непасрэдна з Ватыканам, а не пры дапамозе польскага касцёла, і каб гэтыя адносіны былі як мага больш цеснымі па ўсіх напрамках".

Спікер адзначыў, што адносіны паміж рэлігіямі - адна з важнейшых умоў стабільнасці ў грамадстве. Ён звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі няма праблем у канфесійнай сферы. "Мы зацікаўлены, каб і праваслаўная царква, і каталіцкая ў роўнай меры развіваліся", - падкрэсліў Анатоль Рубінаў.

Успамінаючы свой нядаўні візіт у Ватыкан з нагоды інтранізацыі новага пантыфіка, Анатоль Рубінаў пазітыўна адазваўся аб Папу Францыску: "Нам вельмі імпануе яго пазіцыя ў адносінах да людзей".

Анатоль Рубінаў са шкадаваннем адзначыў той факт, што цяпер маральныя асновы падвяргаюцца выпрабаванням. У тым ліку гэта звязана з навязваннем аднаполых шлюбаў, распаўсюджваннем парнаграфіі. "Такое ўражанне, што свет страціў жыццёвыя арыенціры. Пытанне нават не ў рэлігіі. Гэта ж асновы жыцця: сям'я, нараджэнне чалавека. І гэта неяк дэфармуецца. Гэта небяспечна... Павінны быць пэўныя асновы. У гэтай частцы Ватыкан для нас вельмі прывабны тым, што ў яго вельмі вялікі аўтарытэт", - сказаў спікер. Паводле яго слоў, хрысціянскія запаведзі цяпер як ніколі важны.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама асобна падкрэсліў, што для Беларусі вельмі важнае пытанне падпісання дагавора (канкардату) з Ватыканам.

У сваю чаргу нунцый падзякаваў Анатолю Рубінаву і ў цэлым беларускаму боку за тое, што Беларусь накіроўвала сваю дэлегацыю ў Ватыкан на інтранізацыю Папы Францыска. Паводле яго слоў, прысутнасць беларускай дэлегацыі мела асаблівае значэнне, бо гісторыя краіны настолькі напоўнена трагедыямі і болем, што яна займае асаблівае месца ў гісторыі хрысціянства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс