18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр інфармацыі Лілія
Ананіч заклікае беларускія СМІ глыбока і ўдумліва ўглядацца ў тое, як развіваецца краіна. Аб гэтым міністр заявіла сёння журналістам перад адкрыццём пленарнага пасяджэння V форуму маладых журналістаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Міністр звярнула ўвагу, што тэма бягучага форуму "Агульны погляд у будучыню. СМІ: маральнае вымярэнне" пераклікаецца з адной з тэм, якую закрануў напярэдадні Прэзідэнт Беларусі ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай рэгіянальнай прэсы. Кіраўнік дзяржавы гаварыў, як важна, каб інфармацыя была праўдзівай, адзначыла яна. "Праўдзівая інфармацыя - гэта маральная інфармацыя, - адзначыла Лілія Ананіч. - У краіны вялікія задачы, перспектывы, адказны гістарычны перыяд развіцця. Сёння выказванне "да штыка прыраўнавалі пяро" становіцца актуальным. Трэба глыбока і ўдумліва ўглядацца ў тое, як развіваецца наша краіна".
Лілія Ананіч пераканана, што журналісты павінны быць грамадзянамі сваёй краіны і асобамі, якія разумеюць адказнасць за сказанае слова. "Толькі мы можам паказаць нашу Беларусь такой, якая яна ёсць. Толькі мы маем права, разважаючы разам, фарміраваць нашы падыходы па самых розных актуальных тэмах", - падкрэсліла Лілія Ананіч.
"Журналіст - гэта нялёгкая прафесія. Ёй нельга навучыцца аднойчы. Прафесіі журналіста трэба вучыцца штодзень, папаўняючы свой маральны, прафесійны багаж і канкурыруючы ў інфармацыйным полі", - рэзюмавала міністр.
V форум
маладых журналістаў праходзіць у Мінску 17-18 лістапада. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі, Беларускі саюз журналістаў, БРСМ.