У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Сак 2015

Ананіч: Усебаковая падтрымка ветэранаў - гэта пастаянны клопат дзяржавы

Ананіч: Усебаковая падтрымка ветэранаў - гэта пастаянны клопат дзяржавы

25 сакавіка, Зэльва /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Усебаковая падтрымка ветэранаў - гэта пастаянны клопат дзяржавы. Аб гэтым заявіла сёння ў час асабістага прыёму грамадзян у Шчучыне міністр інфармацыі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі прыйшоў на прыём грамадзян, каб выказаць агульнае меркаванне ветэранаў аб падтрымцы іх дзяржавай і выказаць удзячнасць. Ён расказаў аб сістэме работы, матэрыяльнай дапамозе, медыцынскім абслугоўванні. Паводле слоў старшыні арганізацыі, мясцовая ўлада не адмовіла ні ў адной просьбе ветэрану, незалежна ад таго, датычылася яна матэрыяльнай дапамогі, жыллёвага пытання або медыцынскага абслугоўвання.

Лілія Ананіч падзякавала наведвальніку за такія словы. "Так, ветэраны - гэта найбольш патрыятычная катэгорыя нашай краіны. Але нам вельмі важна ведаць, што гэтыя людзі высока ацэньваюць работу ўлады. Меркаванне менавіта гэтых людзей асабліва важна для нас усіх", - падкрэсліла яна.

Міністр адзначыла, што дзякуючы палітыцы Прэзідэнта дзяржава ўсе гэтыя гады ўважліва ставілася і ставіцца да праблем ветэранаў, пытанняў памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і Перамозе. І ў далейшым у краіне будуць памятаць і шанаваць, якой цаной ветэраны атрымалі мір, як сваёй пасляваеннай працай стваралі даброты, што сталі асновай для незалежнасці краіны сёння. На міжнародных сустрэчах самага высокага ўзроўню кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэслівае, што цяпер у нас ёсць і іншая задача - не аддаць нашу Перамогу нікому, не дазволіць яе перакройваць.

Сёння ж Лілія Ананіч прыняла ўдзел у дні інфармавання ў Слоніме, на якім разглядаліся пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Размова ішла аб тым, што адзін з найважнейшых напрамкаў - выхаванне новага пакалення ў духу патрыятызму, захавання традыцый, багатай спадчыны, атрыманай дзякуючы ветэранам. Моладзь з вялікай павагай ставіцца да ветэранаў, падкрэсліла міністр.

Меры далейшай падтрымкі ветэранаў пастаянна разглядаюцца на самым высокім узроўні. Сродкам масавай інфармацыі дадзена даручэнне максімальна павялічыць аб'ём публікацый, праграм, прысвечаных 70-годдзю Перамогі. Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт прыкладае ўсе намаганні для таго, каб святкаванне ў Беларусі прайшло так, як хацелі б яго бачыць у першую чаргу ўдзельнікі вайны.

Што датычыцца Шчучына, то ў верасні тут адбудзецца рэспубліканскае свята - Дзень беларускага пісьменства, цэнтральнай тэмай якога таксама стане 70-годдзе Перамогі. Ветэраны будуць аднымі з самых ганаровых гасцей на ім.

Лілія Ананіч папрасіла старшыню арганізацыі перадаць усім ветэранам у раёне інфармацыю аб тым, што гэта палітыка, курс дзяржавы будуць пастаянна выконвацца ў краіне, і яны будуць ганарыцца краінай і новымі пакаленнямі беларусаў, якія ніколі гэтай памяці не здрадзяць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс